У Гродне двухгадовае дзіця праглынула сем батарэек
Хлопчык знайшоў ключ ад шафы, а калі адкрыў яе, то ўбачыў батарэйкі. На дапамогу прыйшлі медыкі з абласной дзіцячай бальніцы.
Як адзначаюць медыкі, хлопчык паводзіў сябе спакойна, таму працэдуру вымання прадметаў удалося выканаць без прымянення наркозу. Цяпер дзіця знаходзіцца пад наглядам лекараў у хірургічным аддзяленні.
Акрамя гэтага выпадку ў дзіцячую бальніцу даставілi яшчэ трох маленькiх пацыентаў. У адного з іх у страўніку апынуўся каштан. У іншага ў страваводзе затрымалася аскарбінка. Трэцяе маляня разжавала і праглынула шкляную ампулу.