Рэканструкцыя на Маладзёжнай: да старога фасада дабудавалі новы дом

|

Стары дом, як лічыцца, быў пабудаваны ў 1887 годзе. Па іншых дадзеных – у 1910. Шэсць гадоў таму апошняга жыхара літаральна эвакуіравалі, калі абваліўся дах. Адсяляць дом пачалі яшчэ ў 2007 годзе, калі будынак прызналі аварыйным. Большасць жыхароў атрымала новае жыллё на Дзевятоўцы.


Ад старога будынка на Маладзёжнай застанецца толькі фасад, затое дабудуюць трэці паверх

 

Каля пяці гадоў будынак прастойваў і нікому не было да яго справы. Толькі ў 2015 годзе было вырашана стары дом знесці, і на яго месцы пабудаваць новы. Тады гарадскія ўлады далі зразумець заказчыку, што будаваць новы дом давядзецца абавязкова з захаваннем фасада старога будынка. Ужо тады будаўнікі казалі, што танней і бяспечней было б узвесці цалкам новы дом. У выніку праз год атрымаўся прыгожы будынак, які многія нават і не адрозняць ад аўтэнтычнага.

 

Разам з новым будынкам з’явілася і новая паркоўка для аўтамабіляў.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >