Каля “Азота” прарвала трубаправод: з зямлі пачаў біць гіганцкі фантан
Як паведамілі ў “Гроднаводаканале”, на “азотаўскіх” дачах прарвала трубапровад, вада моцным напорам б’е ўверх. Труба адносіцца да прадпрыемства “Гродна Азот”. Там пра праблему ўжо ведаюць і робяць усё магчымае, каб ліквідаваць яе.
“Людзі кажуць, што гэта з асноўнай трубы прэ напор, а каб перайсці на запасныя трэба час. Знаходзіцца там было небяспечна – камяні і смецце выкідвае напорам. На месцы прарыву трубаправода стаялі сметніцы, я сам бачыў як адну падкінула ўверх”, – сказаў відавочца Кірыл.