Гарадзенскае дэрбі скончылася перамогай “Нёмана”
За некалькі дзён да матчу стала вядома, што Гродна пакінулі два легіянеры: Францішак Складаны і Міхал Хован. Пасля Лігі Чэмпіёнаў хакеістам так і не ўдалося сябе рэалізаваць у Беларусі. Ці возьмуць у “Нёман” чарговых замежнікаў, пакажа час.
Як ужо прынята, у абласным дэрбі часцяком гледачы назіраюць атакуючы хакей з мноствам шайбаў. Дадзены матч не быў выключэннем.
Хуткі старт гарадзенцаў не даў выніку. Хоць “Нёман” і быў неаднаразова блізкі да ўзяцця варот. Вылучыцца чырвона-чорным удалося толькі на 7-й, а пасля і на 8-й хвіліне. Шайбамі адзначыліся Казнадей і Аляксандр Маляўка. Да канца перыяду гаспадары аселі і тым самым прапусцілі шайбу. Адна з нешматлікіх атак гасцей завяршылася паспяхова.
Старт другога перыяду таксама быў за гарадзенцамі. Хуткая шайба Баярчука, а пасля і Сэмана, павялічыла перавагу “Нёмана”. Але зноў гарадзенцы адчулі пах перамогі і расслабіліся, пры гэтым атрымалi 2 шайбы ад гасцей. Другая дваццаціхвілінка завяршылася з лікам 4:3 на карысць “Нёмана”.
У трэцім перыядзе гледачы шайбаў не ўбачылі, хоць момантаў было дастаткова ў абедзвюх каманд. Гарадзенцы ўтрымалі перавагу і зарабілі доўгачаканыя 3 ачкі.
“Нёман”- ХК “Ліда” – 4:3 (2:1, 2:2, 0:0)
Шайбы закінулі:
1: 0 – Ілля Казнадей (Арцём Бажко, Канстанцін Касянчук) 07:58
2: 0 – Аляксандр Маляўка (Арцём Мянцюк, Сяргей Маляўка) 08:13
2: 1 – Віталь Усцінаў (Максім Захараў) 15:39
3: 1 – Павел Баярчук (Ілля Казнадей, Канстанцін Касянчук) 21:38
4: 1 – Даніэль Сэман (большасць) (Павел Куцэвіч, Ягор Ягораў) 24:02
4: 2 – Аляксей Васілеўскі (Вячаслаў Шыпіла, Мікіта Пстыга) 27:42
4: 3 – Міхаіл Якаўлеў (Вячаслаў Шыпіла, Максім Захараў) 34:11