Фотафакт: У Гродне афіцыйна адкрылі новы рэгіянальны тэлеканал

|

“Беларусь-4 Гродна” будзе працаваць штодня з 7.00 да 23.00 на платформе аднаго з расійскіх каналаў. Акрамя гарадзенскіх праграм гледачам пакажуць фільмы і серыялы расійскай і замежнай вытворчасці.

 

Дырэктар тэлерадыёкампаніі “Гродна” Мікалай Мельячэнка адзначыў, што дадзеная падзея – гістарычная.

– Упершыню ў нас будзе свой тэлеканал. Мы да гэтага вельмі доўга ішлі, таму віншую Гродна з гэтай выдатнай падзеяй.

Прадстаўнікі аблвыканкама запэўнілі тых, хто прыйшоў на ўрачыстае адкрыццё, што яны зацікаўлены ў супрацоўніцтве і выхаванні добрага чалавека з дапамогай тэлебачання. Таму мясцовы канал можа разлічваць на падтрымку ўладаў.

 

“Беларусь-4 Гродна” будзе транслявацца з дапамогай тэлебачання ZALA і распаўсюджвацца праз кабельных аператараў ва ўсіх раёнах вобласці.