Гарадзенская “Алімпія” пачала серыю за трэцяе месца з перамогі

|

Гарадзенкі добра пачалі гульню і мелі перавагу да пачатку чацвёртай чвэрці. У канцоўцы “Алімпія” паслабілася і дала баскетбалісткам РГУОРа адыграць 15 ачкоў. А ўжо за 3 хвіліны да канца сустрэчы, мінскія баскетбалісткі забілі два хуткіх 3-х ачковых і звялі розніцу да аднаго ачка. На шчасьце, гарадзенскія дзяўчаты не далі мінчанкам зраўняць лік і вывесці гульню ў авертайм. У вынiку “Алiмпiя” перамагла і выйшла наперад у серыі.

2 красавіка, “Алімпія” – РГУОР 81:78 (21:20, 27:17, 19:18, 14:23) 


Наступную гульню гарадзенскія баскетбалісткі правядуць у нядзелю, 3 красавіка ў Гродне. 

фота: team-olimpia.by