Гурт Navi у Гродне па-сапраўднаму гукаў вясну

|

Двухгадзінны канцэрт сабраў больш за сотню гледачоў, якія не толькі слухалі прыгожую музыку, але і падпявалі.

Выступленне маладога гурта было прысвечана абуджэнню прыроды і стала своеасаблівым “Гуканнем вясны”. Музыкі ездзяць па гарадах Беларусі і запрашаюць спяваць разам ўсіх, каму неабыякавая беларуская музыка і культура. 

Гурт Navi быў створаны ў ліпені 2013, а ўжо ў кастрычніку правёў першы сольны канцэрт. Музыкі паспяхова выступаюць на конкурсах і з’яўляюцца ўладальнікамі нацыянальнай прэміі “Ліра”. У фінале беларускага “Еўрабачання” яны выступілі з песняй “Гэта зямля”. 

align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

 

Здымкі аўтара