Чарговае буйное паражэнне “Нёмана”, што будзе далей? Далей зноў “Шахцёр”
Пасля чатырох запар вікторый на старце другога этапа салігорцы ўпэўнена замацаваліся на вяршыні турнірнай табліцы. Калі “Шахцёр” узяў максімальную колькасць ачкоў у чатырох матчах у групе наймацнейшых, то каманда Мілаша Голаня здабыла толькі восем ачкоў, што дазволіла замкнуць тройку лідараў.
Матч паміж супернікамі абяцаў быць цікавым, і многія задаваліся пытаннем, ці здолее “Нёман” спыніць “Шахцёр” i паказаць годную гульню? Як аказалася, не здолеў. Гарнякі па справе абыгралі чырвона-чорных і працягнулі пераможную серыю.
Ужо ў першым перыядзе гарадзенцы прайгравалі ў тры шайбы. А ў другім у чатыры. У трэцім “Нёман” прапусціў аднойчы, але змог адгыркнуцца і размачыць лік. Адзіную шайбу ў складзе гарадзенцаў забіў Ягор Ягораў.
“Нёман” – “Шахцёр” – 1:5 (0:3, 0:2, 1:0)
Шайбы закідвалі:
0: 1 – Алег Станевіч (Канстанцін Дурноў, Арцём Дзямкоў) 06:40
0: 2 – Яўген Кунцэвіч (Кірыл Брыкун, Арцём Ляўша) 17:56
0: 3 – Арцём Дзямкоў (Віктар Андрушчанка, Аляксандр Усенка) 19:27
0: 4 – Кірыл Брыкун (большасць) (Яраслаў Чупрыс, Яўген Кунцэвіч) 22:27
0: 5 – Віктар Андрушчанка (большасць) (Арцём Дзямкоў, Арцём Ляўша) 39:28
1: 5 – Ягор Ягораў (Яўген Дадонаў) 44:13
Пасля паражэння ад “Шахцёра” гарадзенская каманда апусцілася на чацвёртае месца і прапусціла ў тройку ХК “Гомель”.
Варта адзначыць, што ў “Нёмана” на дадзены момант перапоўнены лазарэт і практычна няма вядучых гульцоў. Магчыма, з-за гэтага руйнуецца ўся гульня. Заўзятары ўпэўнены, што гэта часова, і чакаюць добрай гульні ад сваёй каманды.
Праз два дні “Нёман” зноў сустракаецца з “Шахцёрам”, на гэты раз ужо ў Салігорску. Мілаш Голань паабяцаў, што прааналізуе гульню і зробіць працу над памылкамі. Ці здолеюць паказаць гарадзенцы добрую гульню, даведаемся зусім хутка.