Баскетбалісты “Гродна 93” умацоўваюць свае пазіцыі

Галоўны трэнер “Гродна-93” Андрэй Васiлеўка расказаў, што матч у Мінску не быў “лёгкай прагулкай” для яго каманды.


– Мы пачалі гуляць адразу пасля прыезду ў сталіцу, а з калёс заўсёды цяжка гуляць. Таму на пачатку ў нас быў невялікі спад. Толькі пасля таго, як мы разгуляліся, гульня пайшла на нашу карысць. Ужо па ходу матчу імкнуліся не саступаць суперніку і ў выніку давялі гульню да перамогі.


“Імпульс-БДУІР” – “Гродна-93” – 75:90  (24-20, 13-25, 21-22, 17-23)

 

Турнірная табліца ў группе А выглядае наступным чынам:

 

№ Каманда              ачкi

1.  “Гродна-93”          36 
2.  “ЦАР-Барысфен”   31
3.  “Імпульс-БДУІР”    28
4.  “Цмокi-Мiнск (2)”  27

 

Са слоў галоўнага трэнера, зараз для каманды галоўнае хутка аднавіцца і ўзяць максімум ачкоў у бліжэйшых матчах. А бліжэйшы матч адбудзецца 19 лютага ў Гродне. У госці да падапечных Андрэя Васiлеўкі прыедуць мiнскія “Цмокі”.

 

Фота: grodno93.by