Малыя экстрэмалы хадзілі па парэнчах мосту ў цэнтры Гродна. А мелі быць у летніку

|

Хлапчукі вырашылі скарыстацца атрыманай свабодай напоўніцу. Адзін бясстрашна прайшоўся па парэнчах, іншыя пералазілі праз агароджы і звісалі з мосту на вышынi больш за два метры. Надзіва, ні адзін мінак не спыніўся і не зрабiў заўвагі юным экстрэмалам.


“Гэта наша хобі, тут няма нічога дрэннага. Нам не страшна – мы проста экстрэмалы. Ходзім не толькі па мосце, але і па розных дахах, трубах і парэнчах. Можа, чулі пра рух “руферы”? Вось мы і ёсць тыя самыя хлопцы”, – сказаў 13-гадовы хлапчук.


Руферства – сучасная гарадская субкультура, прыхільнікі якой наведваюць дахі розных будынкаў і збудаванняў. Руферства з’яўляецца відам сталкерства, сэнс якога ў пранікненні і даследаванні розных цяжкадаступных аб’ектаў.

 

align=”” width=”725″ height=”439″ >

 

Даведацца, з якой школы адпусцілі юных экстермалаў, не ўдалося: на наступныя пытанні хлопцы вырашылі не адказваць.

 

Рух “руфераў” стаў апошнім часам больш заўважны ў горадзе. Сярод адэптаў можна сустрэць і падлеткаў, якім яшчэ няма 16 гадоў. У сетцы нядаўна з’явілася відэа, на якім гарадзенец падняўся на вышку вышынёй больш за 120 метраў. Зрабіў ён гэта дзеля чарговай порцыі адрэналіну.

 

 

Бацькі аддаюць дзяцей у летнікі ля школ, каб быць упэўненымі, што там за імі будуць сачыць і што дзеці не будуць бадзяцца без справы па горадзе. Гэта дадае бацькам упэўненасці, што іх дзеці ў бяспецы.