“Проста не спадабаліся”. Вандал расказаў міліцыі навошта пашкодзіў вазоны на Савецкай

|

Як распавялі ў міліцыі, падлетак у зробленым прызнаўся і сказаў, што перавярнуў вазоны, бо яны яму не спадабаліся.

 

Камеры з бліжэйшых крамаў паказалі, што адзін вазон падлетак здолеў перавярнуць, з-за чаго той і разбіўся. Другі вазон хлопец спрабаваў падняць, але ў яго нічога не атрымалася. З-за гэтага на другім вазоне ўтварыліся драпіны.

 

У той момант каля вазонаў былі два хлопцы. Адзін з іх з усмешкай проста назіраў за тым, што робiць сябар.

 

Знайсці вандала супрацоўнікам крымінальнага вышуку было не складана. Цяпер падлетку пагражае крымінальная справа па артыкуле “Хуліганства”.