У Гродне на вуліцы Пралетарскай частка даху абрынулася на балкон

|

Зараз высвятляюцца прычыны здарэння ды праводзяцца рамонтныя работы.

 

Святлана, якая падчас абвалу знаходзілася ў кватэры, паспела толькi апрануцца і выбегчы. 


“Я прыйшла дадому, села на канапу. Адразу ўпаў адзін кавалак, я не зразумела што гэта такое. Паглядзела ў акно, а потым другі кавалак упаў і за ім усё абрынулася. Я паспела толькi апрануцца і выбегчы. Было вельмі страшна, нават праз некалькi гадзін я не адважылася зайсці да сабе”.


 

Пасля абвалу прыехалі прадстаўнікі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна. Са слоў жыхароў, чыноўнікі паабяцалі, што неўзабаве зоймуцца домам.

 

Жыхары дома, карыстаючыся выпадкам, распавялі прадстаўнікам улады і пра іншыя свае праблемы. Як высветлілаяс, многія маюць вялікія расколіны ў кватэрах.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >