У Гродне рынак пусты: працуюць усяго некалькі дзясяткаў прадпрымальнікаў

|

Нагадаем, з 1 студзеня ўступіў у сілу ўказ №222, згодна з якім усе індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць імпартнымі таварамі, павінны мець на іх суправаджальныя дакументы. Гандляры не раз выказваліся супраць указу, але гэтым разам адтэрміновак або іншай палёгкі не было.

Тыя, хто выйшаў на працу, альбо маюць дакументы альбо зусім не маюць у іх патрэбы.


– У маім шэрагу са 100 ралетаў працуе толькi каля 10. Мне пашанцавала, у мяне такі тавар [cувеніры], які не падлягае сертыфікацыі. А вось тыя, хто меў вопратку і абутак, сур’ёзна пацярпелі. Зараз бачна, што iх вельмi шмат, – распавёў прадпрымальнік Валерый.

 

Калі на верхняй пляцоўцы рынку яшчэ ёсць гандляры, то на самым нізе, дзе гандлявалі ў асноўным адзеннем, зусім пуста.

Прадпрымальнікі кажуць, што частка людзей выйдзе на працу толькі 15 студзеня. Зараз яны адседжваюцца дома з-за маразоў. Падобная сітуацыя і на рынку “Паўднёвы”.