Гарадзенскія рок-музыкі заспявалі пра хакейны клуб “Нёман” (ВIДЭА)

Напярэдадні сур’ёзнага і адказнага турніра, ў якім гарадзенскі “Нёман” упершыню ў сваёй гісторыі будзе браць удзел, фанаты хакейнай каманды сумесна з рок-музыкамі хочуць зрабіць гораду і ўсім аматарам хакею перадсезонны падарунак.

 
Музыкі з гурта “Точка Невозврата” адзначаюць, што рок-музыка і такі актыўны від спорту як хакей, сумяшчальныя. Хлопцы, што працуюць над унікальным праектам, спадзяюцца, што іх праца спадабаецца не толькі ўсім аматарам хакею, але таксама шматлікім жыхарам горада.

align=”” width=”515″ height=”386″ > 

Карэспандэнт “Твайго стылю” пабываў на адной з рэпетыцый гурта і зняў частку музычнага падарунка да будучага сезона.

 

Словы песні: Сяргей Емяльянаў
Музыка: гурт “Точка Невозврата”

 

Нагадаем, што “Нёман” пачне свой сезон матчамі ў хакейнай Лізе Чэмпіёнаў. Першая гульня з ХК “Адлер Манхайм” (Германія) адбудзецца ў Гродне 21 жніўня.

 

 Пачатак у 19.00.

 

Здымкі Руслана Кулевіча