У інтэрнэце з’явілася унікальнае відэа з вучэнняў у гарадзенскім аэрапорце

|

У вучэннях была задзейнічына  вялікая колькасць спецыялістаў і некалькіх дзясяткаў адзінак спецыяльнай тэхнікі.

 

На першым этапе удзельнікі павінны былі падцвердзіць  веданне тэарэтычных асноў дзеянняў  у надзвычайных сітуацыях. (Паводле “легенды” самалёт пацярпеў крушэнне непадалёк ад аэрапорта).

На другім этапе, абмяркоўвалі сітуацыю, калі праблемы з’явіліся ў паветры ў самалёта Ан-26. Па плану вучэнняў самалёт павінен быў сесці  на грунт і загарэцца.

 

На трэцім  этапе супрацоўнікі МНС сумесна з ратавальнікамі адпрацавалі дзеянні па тушэнні паліва і рухавікоў  лётнай тэхнікі.

На відэа паказаны тэхналогіі ўзаемадзеяння ўсіх адказных рэспубліканскіх службаў і падраздзяленняў. Вы ўбачыце, як пажарныя тушаць узлётна-пасадачную паласу, як арганізуюць аварыйна-выратавальны лагера проста на паласе, расстаўляюцца нарады, працуюць ратавальнікі, пажарныя, міліцыя, мытнікі і лекары хуткай дапамогі.

 

Відэа з канала Вадзіма Гармаша.