Баршчэўнік пераходзіць у наступленне
Сок баршчэўніка таксічны і выклікае моцныя апёкі нават пры найменшым уздзеянні на цела. Найбольш небяспечны кантакт скуры з раслінай у сонечныя дні, бо апёкі ўзмацняюцца ад ультрафіялетавага выпраменьвання. Пасля кантакта з баршчэўнікам на скуры ўзнікаюць пухіры, запоўненыя вадкасцю. Пасля моцных апёкаў могуць заставацца шнары.
Баршчэўнік таксама з’яўляецца кантактным і дыхальным алергенам і мае моцны пах, падобны на керасiн, які адчуваецца ўжо на адлегласці каля пяці метраў ад расліны.
align=”” width=”515″ height=”353″ >
Калі сок баршчэўніка трапіць ў вочы, гэта можа прывесці да моцнага пашкоджання ці нават страты зроку.
Як пазбавіцца ад баршчэўніка
Найбольш дзейсны метад барацьбы з раслінамі-агрэсарамі – выдаляць іх з карэннем пад час праполкі, а таксама не дапускаць цвіцення і выспявання насення, бо яно лёгка разносіцца ветрам. Маладыя пабегі баршчэўніка (да цвіцення) можна скасіць ці абрэзаць садовымі нажніцамі. Пад час праполкі градаў ад баршчэўніка неабходна надзець пальчаткі і шчыльную вопратку, каб пазбегнуць кантакта сока расліны са скурай.