Байкі Януша Парулiса: Калекцыя нёманскага шкла

Пра свае “шкельцы” Януш можа расказваць гадзінамі. Яго калекцыі налічвае каля 50 відаў  з 15 000 асобнікаў, пазначаных у польскім каталогу 1935 года.

– Аснова калекцыі перадавалася ў  нашай сям’і ад пакалення да пакаленне. У асноўным гэта вазы для кветак і цукерак, падстаўкі пад торты, попельніцы і  іншыя пабытовыя вырабы са шкла.


 
– Яшчэ да вайны наша сям’я пасялілася на вуліцы Лермантава, практычна ў тым месцы, дзе месцілася  вядомая ў акрузе кавярня
(назву не памятае). Яе гаспадары збеглі ў Польшчу, і нам на той сядзібе выдзелілі  два пакоі, кухню і пару сарайчыкаў на вуліцы. Менавіта ў тых сарайчыках ўдалося адшукаць некалькі цікавых шкляных вырабаў, з якіх пачыналася калекцыя. Напрыклад, вось гэта кубак для кавы або гарбаты.

 
– А гэты графін і чаркі мая маці атрымала ў падарунак на вяселле. Раней гарэлку не ставілі на стол у бутэльках, а налівалі ў маленькі графін. Ад усяго набора зараз толькі ён з адзінаю чаркай  і застаўся.  Шмат старога  шкла ўжо паразбівалася.

 
Бацька распавядаў, што вырабы бярозаўскага завода былі папулярнымі не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце. Такія вядомыя асобы як ангельская каралева і афрыканскія шэйхі замаўлялі сабе вазы і куфлі ў тагачаснай Польшчы. Ды і звычайныя людзі заўсёды лічылі за гонар мець дома розныя вырабы з Бярозаўкі. Гэта было танна і даступна.

На пачатку ХХ стагоддзя Юліус Столле стаў адзіным уладальнікам фірмы, і паступова ператварыў яе ў добра развітую перадавую вытворчасць. Другая палова 1920-х – 1930-я гады былі часам росквіту прадпрыемства. Прадукцыя фабрыкі шырока распаўсюджвалася ў Еўропе, была вядомай ў Францыі, Аўстрыі, Венгрыі. Пазней шкло фірмы Столле экспартавалася ў ЗША і Канаду. З “Нёманам” супрацоўнічаюць спецыялісты з Чэхіі, Германіі, Польшчы, Бельгіі. Завод Столле выпускаў 10 тысяч мадэляў посуду з бясколернага і каляровага шкла з рознымі відамі дэкору. Вялікую вядомасць фабрыцы прынесла серыйная вытворчасць вырабаў з прасаванага шкла.

 

align=”” width=”515″ height=”386″ >

У 1939 пасля аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі завод Столле быў нацыяналізаваны, а падчас Другой Сусветнай вайны часткова разбураны.

 

З 1944 года пачынаецца новая гісторыя прадпрыемства. Пасля аднаўлення завод увайшоў у тройку найбуйнейшых вытворцаў  шкляных вырабаў Савецкага Саюза.

 

У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе шклозавод “Нёман” выпускае прадукцыю па ўцалелых старых даваенных формах і узорах. У канцы 1950-х гадоў на прадпрыемства прыходзяць мастакі, пачынаецца паступовае абнаўленне форм і характару вырабаў.

Завод “Нёман” працягвае дзейнасць і зараз. Менавіта ён дае магчымасць працаваць  многім жыхарам  Бярозаўкі.