Гарадзенскія студэнты арганізавалі мадэльную кампанію

Галоўнай ідэяй праекта з’яўляецца пошук новых асобаў, а таксама жаданне расказаць усяму свету пра тое, што ў Беларусі,  ў прыватнасці ў Гродне, ёсць прыгожыя і унікальныя людзі.

 

Не так даўно ў горадзе прайшлі два этапы адбору ўдзельнікаў на фінальную фотасэсію праекта. Сёння каля 10 удзельнікаў, якiя прабілiся ў трэці, фінальны, этап, падпісалі кантракты. А гэта значыць,што  гарадзенцы стануць тварамі кампаніі, якая будзе прасоўваць мадэляў па ўсім свеце.

 

Арганізатары праекта гарадзенскія студэнты Максім Тумаш і Омiла Ноўшан адзначаюць, што заканчваецца толькі першая частка праекта. У будучыні студэнты плануюць праводзіць такія мерапрыемствы значна часцей.

 

Карэспандэнт “Твайго стылю” пабываў на фінальнай фотасэсii:

 

Магчыма хтосьці з гэтых мадэляў і праб’ецца на сусветны ўзровень. Але гэта будзе зусім іншая гісторыя.

 

Чытайце таксама: Мадэлі зарабляюць добра, але толькі не ў Беларусi