У гарадзенскай жабкі-падарожніцы невядомыя адарвалі бронзавую торбу
“Жабка ў нас прыцягвае ўвагу, і ўвесь час там натоўпы турыстаў, каля яе фатаграфуюцца, гладзяць і нават кладуць грошы. Калі знікла катомка цяжка сказаць, але адсутнасць гэтага элемента мы заўважылі толькі сёння і адразу ж паведамілі начальству. Нават турысты паспелі заўважыць, прыходзяць і паведамляюць нам”, – распавёў адзін з супрацоўнікаў цэнтра.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Жабку ўсталявалі ў 2009 годзе, аўтарам бронзавай скульптуры з’яўляецца Уладзімір Панцялееў. Гарадзенскі скульптар пры адкрыцці казаў:
“Першапачаткова была ідэя стварыць помнік якому-небудзь вядомаму беларускаму падарожніку. Добрай кандыдатуры не знайшлося і тады я вырашыў скарыстаць вядомы ўсім з малых гадоў вобраз жабкі-падарожніцы. Да таго ж для жабаў, у адрозненні ад людзей, не існуюць дзяржаўныя межы, візы і г.д”.
Камер каля турыстычнага цэнтра няма, і знайсці зламыснікаў будзе вельмі праблематычна. У міліцыю пакуль яшчэ ніхто не звяртаўся.