Гарадзенец Аляксандр Трыпуць будзе сцяганосцам Беларусі на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў у Рыа

|

Гэта Аляксандр Трыпуць – чэмпіён Паралімпійскіх гульняў у Афінах у кіданні дзіды.

 

Гарадзенку Ганну Канюк, якая з’яўляецца бронзавым прызёрам Паралімпійскіх гульняў у Лондане ў скачках у даўжыню, выбралі капітанам зборнай. Яшчэ адна прадстаўніца Гродна – Наталля Шавель – будзе выступаць у плаванні.

 

У XV летніх Паралімпійскіх гульнях будуць удзельнічаць 4350 спартсменаў з 173 краін свету, 2659 мужчын і 1691 жанчына. Спаборніцтвы пройдуць па 22 відах спорту.

 

Зборная каманда Беларусі вылятае ў Рыа-дэ-Жанейра 31 жніўня.