У таварыскім матчы “Нёман і “Бейбарыс” закінулі трынаццаць шайбаў

|

За ўвесь матч супернікі закінулі аж 13 шайбаў. Праўда, паглядзець на атакуючы хакей прыйшло ўсяго толькі 450 чалавек. У складзе “Нёмана” можна вылучыць тройку Лакканен-Пасют-Кіслы, якія былі лепшымі на лёдзе ў гэты дзень. Таксама можна адзначыць дубль Менцюка і чарговыя два ачкі Дарафеева (гол + пас).


“Нёман” – “Бейбарыс” 8:5 (2:1, 4:3, 2:1)



 

Галы:

05.39 0: 1 – Сцяпанаў (Корабаў, Вішнякоў, – бол.)

11.13 1: 1 – Пасют (Лакканен)

12.49 2: 1 – Мянцюк (Шаўчэнка, Восіпаў)

23.07 3: 1 – Мянцюк (Восіпаў, Марчанка)

23.17 3: 2 – Малюшкiн (Вак)

28.19 3: 3 – Вішнякоў (Корабаў)

28.52 3: 4 – Карацееў (Шчарбатаў)

31.15 4: 4 – Пасют (Дарафееў, Лакканен, – бол.)

36.10 5: 4 – Кіслы (Жыдкіх, Маркоўскі)

39.35 6: 4 – Кіслы (Лакканен, Пасют)

45.02 6: 5 – Цырулеў

53.22 7: 5 – А. Маляўка (С.Маляўка)

56.11 8: 5 – Дарафееў (бол.)

 

Магчыма, неўзабаве каманды зноў правядуць таварыскую гульню. Хутчэй за ўсё, яна пройдзе ў Лідзе.

 

Бліжэйшы турнір, у якім возьме ўдзел “Нёман”, гэта “Кубак Дубко”. Ён пройдзе з 25 па 27 жніўня ў Гродне. Ужо вядома, што ў турніры возьмуць удзел, акрамя гаспадароў пляцоўкі, ХК “Ліда”, ХК “Славуціч” і ХК “Гомель”.