Пад Новы год у Гродне з’явіцца першая мотарыкша

|

Яшчэ 40 гадоў таму гэтыя мотаролеры вазілі па горадзе хлебабулачныя вырабы ды марозіва па крамах. Пазней такі транспарт сталі выкарыстоўваць для патрэб ЖКГ. Але з часам “Мураўі” сышлі ў гісторыю. Сёння такіх мотаролераў ў горадзе не знайсці.

 

Мотарыкша – крыты трохколавы матацыкл або мотаролер, прызначаны для перавозкі людзей або грузу. Такі транспарт шырока распаўсюджаны ў краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі.

 

Кіраўнік аўтарэтраклуба Сяргей Мукасей распавядае:


“У нас у клубе ўжо даўно была ідэя стварыць падобны транспарт для гараджан, але не ведалі з чаго пачаць. Шукалі каля года і ўжо планавалі ствараць сваю мотарыкшу, але ў адзін дзень аказалася, што ў аднаго з членаў нашага клуба ў вёсцы ў бацькоў быў мотаролер”.

 


“Грузападымальнасць і ўсе памеры адпавядалі. У будучыні на гэтым апараце выедзем у горад. Дазвол на перавозку людзей у нас ужо ёсць. Будзем катаць усіх жадаючых. Месцы ў мотарыкшы будуць як для дарослых, так і для дзяцей. Усталюем навес абабіты дрэвам. Наш транспарт зможа катаць двух-трох чалавек. Спадзяемся, апарат прыйдзецца па душы турыстам і маладзёнам”, – дадаў Сяргей Мукасей.

 

Паказаць новы траспорт гараджанам клуб “Вінтаж” збіраецца на шэсці Дзядоў Марозаў напярэдадні Новага году.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >