“Ім далі ўсё, а яны не гуляюць”. Сяргею Саладоўнікаву прапанавалі “сысці як мужыку”
Трэці тур чэмпіянату для гарадзенскага “Нёмана” зноў заканчваецца няўдала. Каманда Сяргея Саладоўнікава, стварыўшы адзін момант у матчы, здолела ў гульні з “Віцебскам” зарабіць толькі адно ачко. Кіраўніцтва горада незадаволена гульнёй мясцовай каманды і прапануе трэнеру сысці самастойна.