Шоў “Горад”. Як гарадзенцы прэзентавалі сябе і свае ідэі ў Мінску

|

Удзельнікі з 14 гарадоў Беларусі прыехалі ў Мінск, каб пазнаёміцца​​, распавесці пра свае праекты, знайсці аднадумцаў і пагутарыць з экспертамі. Глядзіце другі выпуск шоў “Горад” на TUT.BY.

“Сваімі акцыямі, спадзяюся, выхоўваем патрыятызм”. Што такое фан-сектар “Нёмана”

|

Перфомансы, крэатыў, адносіны з міліцыяй, забароны, эмоцыі, патрыятызм і размовы з гульцамі. Усё тое, што вы павінны ведаць пра адзін з самых яскравых фан-сектараў Беларусі. Для інтэрнэт часопіса пра футбол offside.by распавядае фанат “Нёмана” Віталь (Тэлевіталь).

Адноўленыя “Падарожжы дылетанта” працягваюць расказваць пра гісторыю Гарадзеншчыны

|

Праграма Юрыя Жыгамонта, якая за 15 гадоў існавання стала адным з самых пазнавальных праектаў беларускага тэлебачання, працягвае выходзіць у інтэрнэце. Два чарговыя выпускі новага сезону, як і першы, прысвечаны Гарадзеншчыне: вёскам у Мастоўскім і Ваўкавыскім раёнах.

Польская мастачка паказала ў Гродне твары вядомых жанчын

Польская мастачка Катажына Свінарcка ўпершыню прывезла свае працы ў Беларусь. У Гродзенскай выставачнай зале яна паказала персанальную выставу “Silent Heads”, дзе прадстаўлены твары вядомых жанчын свету. Выстава праходзіць з адмысловым музычным суправаджэннем і падсветкай.

“Лінію Карбышава” ля Кургана Славы ў Гродне адкрыюць 9 мая

|

“Лінію Карбышава”, якую пачалі ўзводзіць яшчэ летась ля Кургана Славы, скончаць да 9 мая 2016 года. На святкаванні Дня перамогі яе афіцыйна адкрыюць i пакажуць невялікую рэканструкцыя бою Чырвонай арміі з войскамі Вермахта.

“Чарнобыль не адпускае…” У Гродне паказалі фатаграфіі з жыцця людзей у зоне адчужэння

|

У галерэі “Тызенгаўз” 26 красавіка адкрылася выстава здымкаў гродзенскага фатографа Сяргея Курылы, якому ўдалося два разы з’ездзіць у Чарнобыльскую зону і пафатаграфаваць людзей, якія там жывуць.

У Гродне дэмантуюць старыя савецкія радыёвышкі-глушылкі

Аб’ект “5-16” пад грыфам “сакрэтна” праектаваўся на замову Міністэрства сувязі СССР у 1984 годзе. Дзве радыёвышкі вышынёй 124 метры і дзве па 60 метраў былі здадзены ў эксплуатацыю паблізу вёскі Панямунь пад Гродна 31 снежня 1986 года. Ні для каго не было таямніцай, што галоўнае іх прызначэнне – ствараць радыёперашкоды замежным радыёстанцыям. Праўда, выкарыстоўвалі вышкі як “глушылкі” ў Гродне нядоўга, іх пераарыентавалі на іншыя мэты: трансляцыю некалькіх праграм Усесаюзнага радыё, радыёстанцыі “Маяк”, усесаюзнага і рэспубліканскага вяшчанне на замежныя краіны, піша “Гродзенскае праўда”.

Белорусские реконструкторы проплывут на ладье по Неману до Балтики

Каманда рэканструктараў эпохі вікінгаў з усёй Беларусі ў траўні адправіцца на драўлянай ладдзі у водную вандроўку па Нёмане да Балтыйскага мора, паведаміў БЕЛТА адзін з удзельнікаў паходу, член віцебскага клуба гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання “Нагльфар” Арцём Ляшчына.

У Гродне на Чарнобыльскім мітынгу чыноўнікі і ліквідатары хвалілі БелАЭС

|

У парку Жылібера прайшоў мітынг, на якім ўзгадалі пра трагедыю, якая адбылася 30 гадоў таму на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць людзей, якія ахвяравалі сваім здароўем і жыццём дзеля іншых. Кіраўніцтва аблвыканкама таксама выкарыстала магчымасць, каб пахваліць АЭС у Астраўцы.

“Саджалі бульбу, а на падворку ішоў “срэбны” дождж”. Як беларуска-грузінская сям’я з Чарнобыльскай зоны дае рады на Гарадзеншчыне

|

Да мястэчка Гожа з Горадні ехаць менш як паўгадзіны. У шэраг блочныхдвухпавярховых дамкоў на вуліцы Брагінскай жывуць сем’і перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны, піша belsat.eu.