Ідэі Івана Петушка па стварэнні невялікай тэрыторыі паркавага тыпу для розных гульняў і Вольгі Салавей па адраджэнні старой баскетбольнай пляцоўкі ўвайшлі ў дваццатку лепшых задумаў па паляпшэнню горада, адабраных журы для далейшай працы над іх рэалізацыяй, паведамляе Гродзенскі зялёны партал. Зараз пераможцы адборачнага тура, што прадстаўляюць 14 гарадоў Беларусі, адправяцца на 7-дзённае навучанне ў Мінску. З дапамогай арганізатараў конкурсу і экспертаў у галіне рэалізацыі гарадскіх і культурных праектаў яны будуць больш дэтальна распрацоўваць свае задумкі.