Юныя аматары шашак з усёй краіны сабраліся ў Гродне
Кубак Беларусі па шашках сярод самых юных аматараў праходзіць 8-10 красавіка ў найстарэйшым шахматна-шашачным клубе Гродна. Шляхам кваліфікацыі сюды патрапілі лепшыя прадстаўнікі з кожнай вобласці: усяго 7 каманд па 5 чалавек. Лепшая каманда атрымае кубак і грашовае ўзнагароджанне.