Збіраць і захоўваць вусную гісторыю навучаць на летняй школе ў Празе

|

Летняя школа па вуснай гісторыі  пройдзе 5-13 верасня 2016 г ў Празе, Чэхія, паведамляе партал грамадскіх аб’яднанняў Беларусі. Навучанне арганізавана пры падтрымцы Гуманітарнага факультэта Карлава ўніверсітэта з Прагі мае мэту пазнаёміць студэнтаў са ўсяго свету з новымі трэндамі і падыходамі ў вуснагісторычнай галіне,  з яе тэарэтычнымі аспектамі ды практычнымі ўплывамі новых медыя і тэхналогій на вусную гісторыі.

Супраць скейтэраў, што катаюцца ля Драмтэатра, пачалі выкарыстоўваць салідол

Гарадзенец Валерый занепакоены сітуацыяй, што склалася ля Драмтэатра. Ён звярнуўся ў рэдакцыю “Твайго стылю”, бо ваколіцы самага культурнага месца ў горадзе запэцканы салідолам. Аказваецца, такім чынам супрацоўнікі драмтэатра змагаюцца са скейтэрамi, якія сталі збірацца тут пасля ліквідацыі скейт-парку, што знаходзіўся пад Старым мостам.

Наесціся сушы на месяц наперад: вучымся рабіць японскую страву разам з сушы-майстрам кафэ “Kioto”

|

Сушы з моднай японскай цікавосткі ператварыліся ў звыклы і нават неабходны для многіх жыхароў Гродна прадукт. Шанец наесціся “на месяц наперад” выпадзе 7 красавіка наведвальнікам кафэ “Kioto” ў гандлёвым цэнтры OldCity. Напярэдадні акцыі сушы-майстар Ілля Кузьмянок расказаў, як прыгатаваць далікатную страву дома.

На трасе паміж Сакулкай і Кузніцай цалкам згарэў беларускі грузавік

|

На палове дарогі ад Сакулкі да Кузніцы на хаду загарэлася беларуская фура. Дым было бачна за некалькі кіламетраў, на месца прыехала пяць пажарных разлікаў, а траса некалькі гадзін была заблакаваная.

Малако за 86 капеек, шампанскае за 4 рублі. Гарадзенскія крамы пачынаюць выстаўляць новыя цэннікі

, |

З 1 красавіка ў крамах Гродна сталі з’яўляцца цэны новага ўзору, якія ўвойдуць у жыццё разам з новымі грашыма 1 ліпеня. Адным з першых у горадзе стаў выкарыстоўваць новыя цэннікі прадуктовы магазін гандлёвага дома “Нёман”.

Штраф за гандаль на вуліцы павялічылі да 10 мільёнаў. Бабулькі з Антонава не пераймаюцца

|

Змены ў Кодэксе аб правапарушэннях, што тычацца, у прыватнасці, незаконнага гандлю на вуліцы, пачалі дзейнічаць 4 красавіка. Паводле абноўленай версіі КаАП, замацаванай законам № 351-З, штрафы за гандаль без дазволу і па-за спецыяльна адведзенай тэрыторыяй узраслі больш чым удвая. Але на дзейнасць гарадзенскіх стыхійных рынкаў новыя нормы пакуль не паўплывалі.

Крупная международная конференция по вопросам старения пройдёт в Гродно

|

Эксперты з сямі краін абмяркуюць у Гродне пытанні, звязаныя з распрацоўкай нацыянальных і рэгіянальных планаў дзеянняў па пытаннях старэння.

У Гродне канцэртам узгадалі ахвяр Халакосту

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у гарадзенскай сінагозе прайшоў вечар твораў вялікіх кампазітараў, якія звярталіся да тэмы Халакосту.

Гандлёвы цэнтр OldCity спыніў свае бясплатныя аўтобусы

У Гродне з 4 красавіка дзейнічае новы прыпынак грамадскага транспарту “Гандлёвы цэнтр OldCity”. Ён знаходзіцца на вуліцы Дубко, на супрацьлеглым баку ад цэнтру. З адкрыццём новага прыпынку быў спынены рух спецыяльнага бясплатнага аўтобуса.

Ад бронзавых медалёў гарадзенскую “Алімпію” аддзяляе адна перамога

|

У Гродне на мінулых выходных, 2-3 красавіка, баскетбалісткi “Алімпіі” ў барацьбе за бронзу правялі два матчы супраць мінскага РГУОРа. Абедзве сустрэчы скончыліся перамогай мясцовай каманды.