Яго можна рэалізаваць, зайшоўшы ў “Kioto” 7 красавіка ад 20.00 да 21.30. У гэты час у кафэ будзе праходзіць конкурс па хуткасным паяданні сушы. Кошт удзелу ў спаборніцтве – 100 тыс. рублёў. Таксама можна паўдзельнічаць, прынесшы ранейшыя чэкі з кафэ на 500 тыс. Пераможа той, хто з’есць больш сушы за адну хвіліну.
Арганізатары абяцаюць таксама разыграць сертыфікаты на 800, 500 і 300 тысяч рублёў і зрабіць падарункі ўсім удзельнікам спаборніцтва.
Спосаб другі – надзейны, або як зрабіць сушы самому
Для тых, хто хоча мець магчымасць есці сушы да адвалу хоць штодня сушы-майстар з “Kioto” Ілля Кузьмянок раскажа, як прыгатаваць страву дома.
Для сушы важна правільна выбраць і прыгатаваць рыс. Ілля раіць набываць гатункі рысу, прызначаныя адмыслова для сушы, а вады браць удвая больш, чым для крупаў. У кафэ рыс гатуюць у рысаварках. У хаце падобныя ўмовы для варкі можна стварыць, замяніўшы покрыўку на рондалі фальгой, у якой трэба зрабіць некалькі дзірачак для выхаду пары. У гатовы цёплы рыс дадаюць сушы-воцат міцукан.
Для прыгатавання ролаў выкарыстоўваецца бамбукавы дыванок. Менавіта ён дапамагае сфарміраваць рол. Каб шчыліны паміж трысцінкамі не забіваліся і дыванок было лягчэй мыць, Ілля прапануе пакрываць яго плёнкай.
На дыванок выкладваецца ліст норы – сушаных водарасцяў. Гэтым разам майстар дэманструе прыгатаванне Сякі уро макі – так называюцца сушы, што абгорнуты звонку скрылёчкамі сырой рыбы. Таму на ліст норы трэба папярэдне нанесці палоску васабі – гэты дадатак акрамя смаку мае і высокія антысэптычныя ўласцівасці.
На стале варта мець місачку з вадой і перыядычна змочваць рукі, каб да іх не наліпаў рыс. Яго трэба раўнамерна размеркаваць па лісту норы і часткова за межамі ліста.
Пасля пасярэдзіне норы выкладаецца палоска мяккага сыру з вяршкоў. У нашым прыкладзе Ілля выкарыстоўвае для начыння рола чырвоную ікру, але замест гэтага тут можна выкарыстаць гурок, авакада ці рыбу – на выбар.
Закруціць рол трэба так, каб рыс цалкам накрыў ліст норы. Форму – квадратную ці круглую – прыдаюць ролу таксама з дапамогай бамбукавага дыванка. На гэтым этапе на рол выкладаюцца скрылёчкі рыбы і яшчэ раз фармуецца рол з выкарыстаннем дыванка. Каб нарэзаць рол на парцыйныя кавалачкі нож трэба змачыць вадой.
Гатовую страву сервіруюць на дошчачцы – гета. Побач з сушы размяшчаюць дадаткі – васабі і марынаваны імбір.
Трэці спосаб – святочна-ўрачысты
Ён пасуе для тых, каму адной хвіліны на паяданне сушы малавата, а шмат часу на прыгатаванне няма. Выйсцем з такой сітуацыі можа стаць замова вялікага асарці ура макі.