красавік 2016

Турнір па эстэтычнай гімнастыцы ўпершыню прайшоў у Гродне

|

У Гродне прайшоў Усебеларускі адкрыты турнір па эстэтычнай гімнастыцы “Венера”. На працягу нядзельнага дня далікатныя і грацыёзныя ўдзельніцы з Беларусі і Расіі змагаліся за званне пераможцаў.

Хакеісты зборнай Беларусі ажыццявілі мару гарадзенца

|

У час першага матчу зборнай Беларусі і Францыі, які праходзіў у Гродне 8 красавіка, прайшла дабрачынная акцыя, дзе беларускія хакеісты выканалі мару падапечнага гарадзенскай дабрачыннай установы “Цэнтр ПОРА” Рычарда Жака.

Ад насення да жывёл: у Гродне прайшоў кірмаш “Агравясна 2016”

|

Кірмаш-прэзентацыя “Агравясна -2016” адбываўся на тэрыторыі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта з 7 па 9 красавіка. Ён аб’яднаў Дзень адчыненых дзвярэй і тэматычную выставу, наглядна прадэманстраваўшы сувязь навукі і вытворчасці.

Фотафакт: У Пышках з’явілася інавацыйная антывандальная рэтра-сметніца

|

“Зроблена на вякі!” – так пракаментавала знаходку чытачка “Твайго стылю” Людміла, якая даслала нам фота арыгінальнай сметніцы, якую заўважыла, прагульваючыся ў Пышках. А магчыма, што гэта такі помнік чысціні, увекавечаны ў камяні.

Easyhome.by – простой поиск арендного жилья в Гродно

|

Звычайны студэнцкі праект, без аніякай фінансавай дапамогі з бакоў, праз восем месяцаў пасля стварэння сайта ўвайшоў у ТОП-10 па папулярных пошукавых запытах.

Акцыя “Зробім!” у Гродне: студэнты прыбралі старыя праваслаўныя могілкі

|

Студэнты УЗВ і ГрДУ у суботу, 9 красавіка, далучыліся да сусветнай акцыі “Зробім!” і прыбралі смецце на старых праваслаўных могілках па вуліцы Антонава.

Зборная Беларусі ў Гродне разграміла французаў

|

У другім матчы Еўравыкліку, які праходзіў у Гродне, зборная Беларусі разграміла каманду Францыі з лікам 8:1.

Усе баяліся прайграць “Крумкачам”. А “Нёман” узяў і прайграў

|

“Нёман” стаў першай камандай чэмпіянату, якая прайграла дэбютанту Вышэйшай Лігі – “Крумкачам”. Матч, які праходзіў у Мінску, скончыўся з лікам 2:1.

У Гродне праходзіць конкурс “Выратавальнікі вачыма дзяцей”

|

У Абласным палацы творчасці дзяцей i моладзi праходзіць творчы конкурс для дзяцей ад 7 да 17 гадоў з устаноў адукацыі Гарадзеншчыны. Пераможцы абласнога этапу адправяцца на фінал у Мінск.

Каб патрапіць у кватэру гарадзенец залез на казырок шматпавярховіка, але не змог адтуль выбрацца

|

Увечары, 8 красавіка, гарадзенец, які забыў ключы ад кватэры, вырашыў трапіць да сябе дадому праз дах. Зрабіць гэта яму не ўдалося. Каб зняць мужчыну з вышыні, выратавальнікі надзьмулі батут і выставілі лесвіцы.

Уверх