Блізкі космас Марыі Станіславіч. Як гарадзенка жыла і працавала на Байкануры

|

Пазнаёміцца з касманаўтам, героем свайго школьнага сачынення, і стаць дэпутаткай гарсавета ў савецкім “Зоркаградзе” выпала Марыі Станіславіч, калі на пачатку 1980-х лёс і служба мужа–вайскоўца закінулі яе ў сталіцу савецкага космаса. Так называлі не пазначаны на мапах горад Ленінск, дзе жылі супрацоўнікі Байканура. Сваімі ўспамінамі пра касмічныя старонкі жыцця яна падзялілася з “Тваім стылем”.

“Падарожжы дылетанта” перайшлі з тэлебачання ў інтэрнэт. Першы выпуск з новай серыі – пра Гарадзеншчыну

|

Папулярная перадача Юрыя Жыгамонта спыніла выхад на канале СТВ праз складаную эканамічную сітуацыю – канал не мае на яе грошай. Зараз “Падарожжы” пераедуць на адмысловы сайт zhygamont.by, дзе ўжо выкладзены першы выпуск з новай серыі. Ён прысвечаны вёсцы Тракелі ў Гродзенскай вобласці, перадае Радыё Рацыя.

Фотафакт: Будаўнікі ўзяліся за стары дом на вуліцы Малой Траецкай

На адзін са старых дамоў у цэнтры Гродна знайшоўся інвестар. Дом №13 па вуліцы Малой Траецкай, 1875 года пабудовы, ужо даследуюць і рыхтуюць да рамонту.

Гарадзенскі бард зрабіў са старой радыёлы сучасны медыяцэнтр

|

Сумясціць дух даўніны з магчымасцямі сучасных тэхналогій удалося гарадзенскам барду і бізнесмену Ігару Падчыненкаву. Яго намаганнямі другое жыццё атрымала радыёла Мінск Р-7 сярэдзіны мінулага стагоддзя. Зараз яна ператварылася ў музычны рэтра-футура медыяцэнтр.

“Алімпія” заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі

|

Гарадзенскія баскетбалісткі абыгралі РДУАР у чацвёртым матчы серыі і сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату краіны.

Фотафакт: Стары мост затапіла нават без дажджу

|

У панядзелак у абед на Старым мосце ў Гродне пачала збірацца вада, з-за якой утварыліся вялікія чэргі ў цэнтры горада. Супрацоўнікі Водаканала, якія прыехалі на месца затаплення, зачынілі ў бліжэйшых каналізацыях усе задвiжкі да высвятлення прычын аварыі. Магчыма, давядзецца і капаць, а гэта значыць, што рух праз Стары мост можа быць абмежаваны.

Безбар’ернае асяроддзе – не галоўнае. У Гродне аднавілі сустрэчы інтэграцыйнага клуба “1+1”

Ініцыятыва “Крок насустрач” хоча змагацца з пасіўнасцю людзей “з асаблівасцямі”. Сярод метадаў: здымкі відэароліка пра жыццё людзей з інваліднасцю, удзел ў міжнародных праектах, арганізацыя трэнiнгаў і форум-тэатра. Пра гэта ішла гаворка на першай сустрэчы інтэграцыйнага клуба “1+1”, які аднавіў дзейнасць пасля працяглага перапынку.

Архітэктура “націснула”: фірмовая крама “Керамін” зняла гіганцкую рэкламу ў цэнтры Гродна

|

Праз два месяцы пасля публікацыі пра гіганцкія шыльды “Керамін”, якія псавалі гістарычную панараму горада, гарадское ўпраўленне архітэктуры ўсё ж разабралася з сітуацыяй і прымусіла магазін зняць рэкламу.

Даждліва і пахмурна: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На гэтым тыдні надвор’е не парадуе нас сонейкам: будзе пахмурна і даждліва. Тым не менш, нягледзячы на тое, што пахаладала, тэмпература паветра будзе вышэй за кліматычную норму на некалькі градусаў.

“Палёгка” для гістарычнага цэнтра, або Давайце назавём вуліцу імем Grodno_Za!

|

Аўтатранспарт у гістарычным цэнтры Гродна! Шмат машын, вельмі шмат. На вуліцы Замкавай у будні дзень машыны стаяць такімі шчыльнымі радамі, што праз іх не праціснешся. У “базарныя” дні легкавыя аўтамабілі пакупнікоў ды грузавікі калгасаў, не зважаючы на забаронныя знакі, стаяць аж пад экранам каля палаца тэкстыльшчыкаў. Ясна, трэба ж самаход як мага бліжэй паставіць, каб мяшочак з цыбуляй ды капустай хутчэй да багажніка падцягнуць…