Гарадзенскіх прадпрымальнікаў, якія ў лютым выходзілі на плошчу Леніна, аштрафавалі
Суд Ленінскага раёна Гродна 11 красавіка вырашыў аштрафаваць двух удзельнікаў несанкцыяванага сходу прадпрымальнікаў, які праходзіў 15 лютага. Штраф за парушэнне арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) склаў 15 базавых велічынь (3,15 млн рублёў), паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.