Чарговая “бомба” на Захарава: падазроны пакет прыцягнуў увагу гараджан
Супрацоўніца крамы “Автоэмаль” на вуліцы Захарава выклікала міліцыю, бо заўважыла на лесвіцы падазроны прадмет. За лічаныя хвіліны супрацоўнікі ўсіх службаў прыбылі на месца званка. Пасля праверкі стала ясна, што прадмет не нясе небяспекі. Здарэнне адбылося 7 красавіка каля 10.00.