Напоўніць “Скрынку смеласці” колерамі і дабрынёй запрашае Дзіцячы хоспіс

|

Да акцыі “Скрынка Смеласці”, арганізаванай сямейным цэнтрам Кацярыны Каўровай,  ужо далучыліся шматлікія арганізацыі і дабраахвотнікі з іншых гарадоў краіны, а  зараз шанец аказаць маральную падтрымку дзецям, што знаходзяцца на працяглым лячэнні і рэабілітацыі, з’явіўся і ў гарадзенцаў.


У працэдурных кабінетах лячэбных устаноў дзеці штодня пераадольваюць страх і боль. Пераадолець іх дапамогуць  лягчэй прайсці непрыемныя медыцынскія працэдуры дапамогуць “Скрынкі смеласці”.  Яны напоўнены вясёлымі гіпсавымі фігуркамі, і перад працэдурай дзіця  выбірае адтуль любую з іх, каб яна надала яму смеласці.

 

Падчас правядзення акцыі  гіпсавыя статуэткі з запаветных “Скрынак Смеласці” пакрыюцца фарбамі і напоўняцца пазітыўным настроем людзей, якія будуць іх размалёўваць. Свой уклад у добрую справу унясуць: Аляксандр Луцэнка, акцёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, Лілія Даўкша, дэкан факультэта псіхалогіі ГрДУ ім. Я. Купалы, Уладзімір Татарнікаў, пастар лютэранскай царквы і яго жонка Ірына, Аляксандр Панамароў, дырэктар Гродзенскай абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, прадстаўнікі ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскага Абласнога Упраўлення ААТ “АСБ БЕЛАРУСБАНК” і іншыя сацыяльна актыўныя людзі Гродна.

 

Далучыцца да творчага працэсу роспісу гіпсавых фігурак, які будзе праходзіць пад пільным кіраўніцтвам дызайнера Святланы Пінчук, змогуць усе жадаючыя.

 

Пад час акцыі ў OldCity таксама пройдуць:

-выступы калектываў у рамках праграмы “Ведай нашых”

-выступы і майстар-клас па бальных танцах ад калектыва “Сінтэз”

-выступ і майстар-клас ад творчай прасторы ДОМ 46

 

-выставка работ цяжкахворых дзяцей, што знаходзяцца пад апекай хоспіса.