Фотарэпартаж: У Гродне малявалі светам пад гукі арфы

|

Прыватны тэатр лялек, свету і ценяў «Дом Сонца» ды індзі-гурт Lumiere Tales выступілі ў былым палацы Тэкстыльшчыкаў у нядзелю, 24 красавіка.

“Не такая сацыялка”. Як інвалід-вазочнік з Ліды здзяйсняе мары – свае і чужыя

|

Выбрацца з сябрамі на шашлыкі, схадзіць у салон прыгажосці, наведаць спортзал, звадзіць сына ў цырк… Гэта не пералік шэраговых задач на бліжэйшы тыдзень. Для людзей з інваліднасцю простыя справы часта адносяцца да катэгорыі недасяжных мараў. Але Саша Аўдзевіч, інвалід-вазочнік з Ліды, упэўнены – мары спраўджваюцца, калі не апускаць рукі і спрабаваць. Пра гэта ён з сябрамі здымае  відэапраект “Не губляйся, паспрабуй!”.

 

Мімімішная гісторыя. Гарадзенскія ратавальнікі прыйшлі на дапамогу качаняткам

|

Байцы МНС у суботу, 23 красавіка, дапамагалі ў парку Жылібера маленькім качанятам, за якімі не даглядзела мама-качка.

Зрабі сам! У Гродне адкрылася бясплатная веламайстэрня

Гарадзенскім веласіпедыстам прапануюць бясплатна папрацаваць у гаражы, дзе можна самастойна або з дапамогай дзяжурнага механіка ліквідаваць непаладкі двухколавага транспарту. Першых кліентаў велакухня прыняла ў суботу 23 красавіка.

Вясна вырашыла пакапрызнічаць: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

Падобна на тое, што і на гэтым тыдні мы не дачакаемся цёплага вясенняга сонейка: у Гродне чакаецца хмарнае надвор’е, моцныя дажджы, магчымы мокры снег (!).  Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да 8 градусаў, удзень — 4-14 градусаў вышэй за нуль. 

Фэст экскурсаводаў 2016: У Гродне прайшла экскурсія па самых старых могілках краіны

“Могілкі – маленькага копія нашага горада”, – сказаў экскурсавод Андрэй Вашкевіч у самым пачатку шпацыру па старых могілках, які прайшоў 24 красавіка ў межах “Фэсту экскурсаводаў”. Прысутныя даведаліся не толькі пра гісторыю могілак і людзей, якія там пахаваныя, але таксама пра сімволіку на надмагіллях.

Лес імя Васіля Быкава і памятны знак у гонар пісьменніка з’явіліся ў Індурскім лясніцтве

|

Маленькія дрэўцы ў гонар народнага пісьменніка Беларусі высадзілі на плошчы аднаго гектара пад час тыдня лесу на адной з дзялянак Зарубічскага леса. 23 красавіка супрацоўнікі лясгаса ўсталявалі каля лясной дарогі памятны знак у гонар Быкава.

 

Загадкі беларускай гісторыі: тры абліччы Фары Вітаўта

|

У цэнтры Горадні больш паўстагоддзя таму ўзнік сквер. Менавіта там дзе па ўсіх законах горадабудаўніцтва павінна быць самая шчыльная забудова. На гэтым месцы калісьці стаяў каталіцкі храм, вядомы пад назваю “Фара Вітаўта”, а таксама як праваслаўны Сафійскі сабор.

На суботніку ў Гродне чыноўнікі “рэанімавалі” стары стадыён “Абутнік”

У Гродне на рэспубліканскі суботнік вызначылі 75 месцаў, дзе агулам працавала больш за 10 тысяч чалавек. На стадыёне “Абутнік” чыноўнікі пад кіраўніцтвам старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя правялі некалькі гадзін, прыбіраючы і фарбуючы даўно забыты спартовы аб’ект.

Цуды працягваюцца: каля гродзенскага Хоcпіса з’явілася дрэва для абдымкаў і каляровы дворык

|

Гродзенскі дзіцячы Хоспіс працягвае здзіўляць прыгожымі акцыямі: разам з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Гродна і Дзіцячай паліклінікі №2 яны ператварылі тэрыторыю, прылеглую да будынку хоспіса, у маляўнічы ўтульны дворык.