Фэст экскурсаводаў 2016: У Гродне прайшла экскурсія па самых старых могілках краіны
Экскурсія, фактычна, была ўнікальная: па словах Андрэя, на экскурсіі выключна па могілках заказаў няма, таму тым, хто прыйшоў, моцна пашанцавала – наступны такі шпацыр можа быць нават праз год, у час чарговага фэсту.
У Гродне выдалі мапу-буклет старых могілак (+ глядзі анлайн-мапу)
Гісторыя могілак сягае 1791 года, калі гарадскія ўлады вырашылі стварыць камунальныя могілкі, агульныя для ўсіх. Яны з’явіліся ўжо праз год. Самае старое захаванае пахаванне на могілках – з 1799 годзе, дзякуючы чаму яны лічацца самымі старымі камунальнымі могілкамі ў Беларусі. Самыя даўнія надмагілля – у выглядзе абеліскаў, якія былі тыповым пахаваннем мяжы XVIII-XIX стст. Сярод іх магіла аўстрыйскіх салдат, праўдападобна з 1813-1814 гг.
“Разумеем, што Гродна з пункту гледжання архітэктуры не дацягвае да Вільні, Прагі ці Львова. У нашым горадзе амаль што немагчыма знайсці на будынках нейкія архітэктурныя дэталі зробленыя з пясчаніка ці граніту. Але ўсе гэтыя архітэктурныя асаблівасці можам пабачыць на гродзенскіх могілках”, – кажа Андрэй. Тут і магілы з розных будаўнічых матэрыялаў і з вельмі разнастайнымі дэталямі.
У Гродне дамагаюцца ўключэння старых гарадскіх могілак у спіс помнікаў
Прычыніўся да такога выгляду гродзенскіх могілак між іншым скульптар Браніслаў Шышкевіч, магіла якога таксама тут. Яго помнік, на жаль панішчаны, аздабляе фігура музы мастацтва з маленькімі крыламі.
Юзаф Забароўскі – наступны з майстраў, які ствараў помнікі ў Гродне. Адзін з іх – магіла з выявай архангела, які трымае ў сваіх руках два сімвалы канца свету – пясчаны гадзіннік і трубу.
Невядома, калі паўсталі праваслаўныя могілкі, але самы стары помнік паходзіць з 1814 года. Гэта помнік генерала Сяргея Ланскога, які знаходзіцца ў акружэнні іншых старых магілак у выглядзе абеліскаў.