Фотафакт: на нязручным скрыжаванні зноў аварыя

|

Трайная аварыя на скрыжаванні вуліц Серафімавіча і Каліноўскага адбылася каля 17 гадзін 2 красавіка. Toyota, якая выязджала з прыватнага сектара, зачапіла два  аўтамабіля, што рухаліся  па вуліцы.

“З прыгожых выбіралі прыгожых”. Адбыўся кастынг на ўдзел у конкурсе “Міс Гродна-2016”

|

Каля ста дзяўчын з Гарадзенскай вобласці сабралося ў малой зале драмтэатра 2 красавіка, каб паўдзельнічаць у адборачным этапе конкурсу прыгажосці “Міс Гродна -2016”.

Мова нанова раскрые таямніцы жывых камянёў, мёртвых жукоў і правапісу Ў

|

Курсы беларускай мовы “Мова нонова Гародня” на занятках 4 красавіка абяцаюць раскрыць таямніцы жыцця, прынамсі – біялагічнага, з пункту гледжання навукі. У якасці эксперта выступіць прафесар, доктар біялагічных навук Алесь Астроўскі. 

Граматычная частка занятка будзе прысвечана правапісу У і Ў.

Гурт Navi у Гродне па-сапраўднаму гукаў вясну

|

Адзіны беларускамоўны фіналіст адборачнага тура на “Еўрабачанне-2016”, музычны гурт Navi, бясплатна выступіў ў Гродне, у гандлёвым центры OldCity 1 красавіка.

Карта паляка: польскі Сейм аднагалосна прыняў папраўку ў законе

Змены ў польскім заканадаўстве будуць садзейнічаць пражыванню ўладальнікаў Карты паляка ў Польшчы, паведамляе інфармацыйны партал Саюз палякаў Беларусі.

Сярод іншых  ільгот, што  будуць  прадастаўляцца уладальнікам Карты, пазначаны  дапамога ў арэндзе памяшкання, вызваленне ад консульскіх збораў і магчымасць хутчэй атрымаць польскае грамадзянства.

“Забівацца сэнсу няма”. “Гараднічанка” прайграла чарговы матч

|

Гарадзенскi клуб працягвае выступленне ў Чэмпіянаце Беларусі і чарговы раз прайграе свайму суперніку. Крыўдзіцелькамі  для “Гараднічанкi” зноў сталі гандбалісткі з Гомеля.

Лекцыя і дыскусія аб практычнай ролі экзістэнцыйнай псіхалогіі пройдзе ў Гродне

|

2 красавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае гарадзенцаў на адкрытую лекцыю і дыскусію “Практычнае значэнне экзістэнцыйнай псіхалогіі ў сучасным свеце”.

Асвоіць фота, відэа і інфаграфіку дапаможа навучанне ў “МедыяСтудыі”

|

“Гарачую прапанову” робіць Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” для тых, хто хоча развіваць сябе, свае ідэі і бізнес. У межах унікальнай для Гродна праграмы цягам некалькіх тыдняў прапануецца асвоіць асновы фотажурналістыкі, здымкі і мантажу відэа, стварэнне інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных.  
Набор удзельнікаў на на мультымедыйную  адукацыйную праграму “МедыяСтудыя-2016”  працягваецца да 8 красавіка. 

З чаго смяяліся ў Гродне: сёлетнія першакрасавіцкія жарты з сеціва

|

Гарадзенскія жарты на дзень смеху можна разглядаць як інфармацыю для вывучэння  мясцовай супольнасці і вызначэння мараў і патаемных жаданняў гараджан. Нават у дзень смеху яны схільныя давяраць “качкам”, што гняздзяцца ў тэмах, якія нязменна выклікаюць цікавасць у жыхароў горада. Гісторыя, слон, футбол і мяжа – менавіта адсюль выляталі сёлетнія найбольш галасістыя першакрасавіцкія “качкі”.

Баскетбалісты “Гродна-93” пачнуць плэй-оф з “Прынёмання”

|

31 сакавіка гарадзенцы правялі апошні групавы паядынак перад матчамі плэй-оф. У Гродне падапечныя Андрэя Васiлеўка абыгралі магілёўскі “Барысфен”.