Парковка на Кавалерийском рынке в Белостоке вновь стала платной

|

Шырока прарэкламаваная акцыя аб бясплатнай стаянцы для аўтамабіляў на рынку ў Беластоку аказалася непрацяглым рэкламным ходам, піша euroby.info.

Летуценнікі з заводу. Муж і жонка са Смаргоні вырашылі пабудаваць копію Крэўскага замка ў глухой вёсцы

Сяргей і Марына Бандарэнка некалькі гадоў таму з’ехалі са Смаргоні, змяніўшы гарадскую кватэру на сельскі побыт у невялікай вёсачцы Чухны, што ў Гродзенскай вобласці. Вырашылі, што цяпер, калі дзеці выраслі і з’ехалі вучыцца, у горадзе іх нічога больш не трымае. Муж і жонка купілі дом, заняліся рамесніцтвам і хатняй гаспадаркай, сталі разам ляпіць з гліны цацкі. Сяргей асвоіў мастацкую апрацоўку металу. Прадаваць свае працы сям’я выязджала да руін замка ў суседнім Крэва – на радасць турыстам, стомленым ад «кітайскіх магніцікаў». Тут, ля руінаў, і прыйшла да іх ідэя пабудаваць уласны замак. Дакладней, яго маштабную копію.

Ці былі ў Гродне падземныя хады і чаму не: Ігар Лапеха правёў экскурсію і развеяў гарадскія легенды

|

Даведацца пра існаванне (ці адсутнасць) падземных хадоў у Гродне ды пачуць разаблачэнні легенд пра таямнічыя падвалы маглі гарадзенцы 24 красавіка на бясплатнай экскурсіі ў межах “Фэсту экскурсаводаў”. Гідам для некалькіх дзясяткаў удзельнікаў стаў краязнаўца Ігар Лапеха.

Тасуй калоду, лупі ваўкалака. У Гродне прэзентавалі беларускую настольную гульню “Мракоборцы”

Гродна стаў першым рэгіянальным горадам, дзе прэзентавалі настольную гульню “Мракоборцы”, пабудаваную на беларускім фалклоры ды аднайменнай кнізе. Прэзентаваў гульню яе стваральнік Ілля Бутаў, а тэсціравалі распрацоўку наведвальнікі цэнтра адпачынку і развіцця “Портал”.

Фотофакт: Две утки прошлись по Советской и стали звездами

У панядзелак, 24 красавіка, у самым цэнтры горада міла шпацыравала парачка качак. Яны не баялася ні людзей, ні ровараў, якія праязджалі побач. За птушкамі можна было назіраць некалькі гадзін.

Трэнер футбольнага “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў падаў у адстаўку

|

Увечары 25 красавіка афіцыйны сайт “Нёмана” паведаміў, што галоўны трэнер гарадзенскай каманды Сяргей Саладоўнікаў падаў у адстаўку.

Гарадзенскія мотабалісты дадалі ў гульні, але ў Кубку выступілі няўдала

|

На мінулых выходных у Пінску прайшоў Кубак Беларусі па мотаболе. Каманда “Гродна” здолела выйсці з групы, але прайграла матч за трэцяе месца.

Баскетбалісты “Гродна-93” усё бліжэй да фіналу

|

У пятнiцу i суботу, 22-23 красавіка, у Гродне прайшлі першыя матчы паўфіналу чэмпіянату па баскетболу сярод мужчынскіх каманд. Дружына Андрэя Васiлеўкі прымала магілёўскі “Барысфен” і зарабіла ў двух хатнiх матчах дзве перамогі і цяпер знаходзіцца ў кроку ад фіналу.

Конкурс экологических проектов “Зелёнка” собирает идеи

|

Таварыства экалагічных арганізацый “Зялёная сетка” і платформа для рэалізацыі сацыяльна значных праектаў Talaka.by аб’яўляюць набор удзельнікаў на конкурс экалагічных праектаў “Зялёнка”. Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя людзі з экаідэямі ці проста вялікім жаданнем палепшыць экалагічную сітуацыю ў Беларусі (асабліва вітаюцца ўдзельнікі з рэгіёнаў) .

Пачалася рэгістрацыя на летнюю моўную школу ЕГУ

|

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў 8–10 класаў узяць удзел у штогадовай Летняй моўнай школе ў Вільні. У 2016 годзе ажыццяўляецца набор у групы па англійскай і па нямецкай мове.