В Гродно молодым сотрудникам МЧС грозит увольнение

|

Пажарную частку №6 на ЦЭЦ-2 плануецца расфарміраваць у сувязі з аптымізацыяй колькасці работнікаў у Гродзенскім упраўленні МНС. Супрацоўнікаў, у якіх выслуга гадоў больш, перавядуць у гарадскія часткі, на месцы маладых, у якіх заканчваецца тэрмін дзеяння кантракта. Пра гэта “Твайму стылю” паведаміла крыніца ў Абласным упраўленні МНС.

Малады гарадзенец падпаліў дзверы ў кватэры сяброўкі, бо думаў, што тая гуляе з іншым

|

Зайздрасць падштурхнула 16-гадовага гарадзенца да псавання чужой маёмасці. Хлопец пагрукаў у дзверы сяброўкі, у якой неаднаразова начаваў, але, не застаўшы яе дома, раззлаваўся і падпаліў дзверы, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

“Гродна-93” выйшаў у паўфінал, абыйшоўшы “Прынёманне”

|

Наймацнейшая каманда рэгулярнага чэмпіяната Беларусі ў двух матчах чвэрцьфіналу лёгка абыграла свайго малодшага брата “Прынёманне”. У паўфінале падапечныя Андрэя Васiлеўкі сустрэнуцца з “Барысфенам”.

Дзе самая прыгожая прыбіральня? Як гарадзенкі фоткаюцца ў WC

|

Сэлфі ў люстэрку – абавязковы элемент кожнага паходу ў бар. Асабліва, калі прыбіральня там незвычайная ці проста прыгожая. А таксама, калі аўтарка фоткі нямала часу прысвяціла падрыхтоўцы да выхаду ў горад. Здараюцца і здымкі з месца працы. Мы адшукалі ў Instagram самыя цікавыя і шалёныя фота ў прыбіральнях гродзенскіх клубаў, бараў і рэстаранаў.

Магніцік-ключ, выцінанка і паветра ў слоіку. ТОП-10 гарадзенскіх сувеніраў

|

У Гродне няшмат месцаў, дзе можна купіць сувеніры. Ды і выбар таксама невялікі. У сувенірных кіёсках, крамах ці кнігарнях тыя самыя магніцікі, паштоўкі, талеркі і кубкі. Нешта цікавае знайсці няпроста, аднак з падарожжа сувенір прывезці трэба. А часам патрэбны падарунак госцю. Журналістка “Твайго стылю” выбрала самыя цікавыя, на яе погляд, гарадзенскія сувеніры.

Гарадзенка спрабуе адрадзіць дваравы баскетбол у сваім раёне

|

Кажуць, што сучасныя дзеці аддаюць перавагу камп’ютарным гульням і смартфонам, а не спорту на свежым паветры. Але ж часта пры ўсім жаданні ім няма дзе пагуляць у сваім жа двары, лічыць жыхарка Гродна Вольга. Яна ўзняла праблему дваровага спорту ў сваім раёне на вуліцы Белыя Росы. Яе ідэя аднаўлення баскетбольнай пляцоўкі прайшла нават адбор у конкурсе “Горад”.

Гарадзенскі гурт “Вочы” зняў кліп пад уплывам Дэвіда Лінча

|

Гурт прэзентуе відэа на песню “Яна” са свайго дэбютнага альбома “Усё бачаць”. На здымкі гэтага кліпа пайшло ажно тры гады, піша tuzin.fm.

Гарадзенцы ў цэнтры занятасці: “Улады павінны праводзіць рэформы, а не проста падвышаць пенсійны ўзрост”

|

Людзі, якія сёння ў Гродне не маюць працы і шукаюць яе ў Цэнтры занятасці, успрымаюць указ аб падвышэнні пенсійнага ўзросту з разгубленасцю. Але знаходзяцца і тыя, хто дае дзяржаве свае парады.

У Бераставіцкім раёне скралі насенне элітных цукровых буракоў коштам у 1 млрд рублёў

|

Невядомы ў перыяд з 1 па 5 красавіка свабодна прайшоў на тэрыторыю СВК “Пархімаўцы” ў вёсцы Даўбенкі Бераставіцкага раёна і забраўся ў зернесховішча. Адтуль ён скраў французскае насенне цукровых буракоў агульным коштам больш за мільярд рублёў.

В гродненском клубе православного общения пройдет музыкально-поэтический вечер к 130-летию Гумилева

|

Музычна-паэтычны вечар “Самы непрачытаны паэт” да 130-годдзя з дня нараджэння Мікалая Гумілёва пройдзе 17 красавіка ў клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна. Пачатак у 18.30. Уваход у актавую залу сабора – на фота ніжэй.