Каб выправіць становішча ў “Нёмане” Саладоўнікаву далі два матчы

|

У выніку сустрэчы назіральнага савета ФК “Нёман” з галоўным трэнерам, якая прайшла ўвечары 18 красавіка, было вырашана даць Сяргею Саладоўнікаву яшчэ адзін шанец, каб выправіць становішча ў камандзе. У матчах з “Дынама-Брэст” і “Мінск” жоўта-зялёныя павінны паказаць годную гульню, каб падняцца ў турнірнай табліцы і вярнуць заўзятараў на трыбуны.

Мужчыну, з якім на пешаходным пераходзе здарылася клінічная смерць, змаглі выратаваць у шпіталі

|

Гарадзенец гадоў 50-ці практычна дайшоў да святлафора, як раптам яму стала дрэнна. Да прыезду хуткай мужчына быў яшчэ жывы. Але ў той момант, калі прыехала хуткая, у яго прапаў пульс і пасінеў твар. Праз некаторы час ён перастаў дыхаць і наступіў стан клінічнай смерці. Каля 30 хвілін дактары чалавеку рабілі непрамы масаж сэрца, штучнае дыханне, разрад. Але ўсё гэта не дапамагала. На шчасце, яго змаглі вярнуць да жыцця ў шпіталі.

Ці рэальна вярнуць парку Жылібера гістарычныя рысы? Размова з Ігарам Трусавым

Парк Жылібера ў цэнтры старога Гродна ў жыхароў горада выклікае супярэчлівыя пачуцці: кагосьці цешаць атракцыёны ды магчымасць выпіць каву ў любую гадзіну сутак, іншыя ўздыхаюць па дзясятках спілаваных дрэваў ды ўтульнай атмасферы 20-30-гадовай даўніны. Адзінае, у чым меркаванні сыходзяцца, дык гэта ў пытанні гістарычнасці парку: ад яго старога выгляду XVIII ці нават ХІХ ст. ужо нічога не засталося. Але з якой нагоды тады парк мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці? Гісторык архітэктуры Ігар Трусаў тлумачыць Гродзенскаму зялёнаму парталу, чаму нельга называць парк Жылібера паркам XVIII ст., і прапаноўвае свае варыянты яго аднаўлення.

Фотафакат: На Пралетарскай праваліўся асфальт – леташняя ліўнеўка не вытрымала напору вады

|

Залева, якая ўвечары 17 красавіка ператварыла вуліцы Гродна ў рэкі, падмыла асфальт на вуліцы Пралетарскай – машыны ледзь не правальваліся пасярод дарогі.

Ад 4 да 82 гадоў. У Гродне прайшоў этап сусветнага рэйтынгу па спартыўным арыентаванні

|

З 14 па 17 красавіка адбываўся адкрыты “Кубак Гродна” па спартыўным і велаарыентаванні. На этап сусветнага рэйтынгу прыехалі спартоўцы і аматары розных узростаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі і ЗША.

“Фэст экскурсаводаў 2016”: якія экскурсіі чакаюць у выходныя ў Гродне і вобласці

|

Бясплатныя экскурсіі ад прафесійных гідаў і аматараў-краязнаўцаў, аўтарскія маршруты і новы погляд на звыклыя аб’екты Гродна і вобласці.

У Гродне пасля першай сёлетняй навальніцы дрэва павалiліся на дзiцячую пляцоўку

|

Некалькі вялікіх галін упалі на дзiцячую пляцоўку па вуліцы Болдзіна 18 красавіка. На шчасце, гэта здарылася ноччу. Пра здарэнне паведаміў “Твайму стылю” мясцовы жыхар Яўген, які каля гадзіны ночы вяртаўся дадому. Гарадзенец занепакоены, бо на пляцоўцы гуляюць дзеці. Вясной у горадзе праводзіцца планавае пілаванне дрэў, але ў гэтым месцы старыя галіны яшчэ не абразалі.

Калі згасаюць атамныя зоркі. Як заканчваўся лёс суседніх з Беларуссю АЭС

|

Атамную энергію выкарыстоўваюць ва ўсім свеце, таму не дзіўна, што і Беларусь хоча вырашаць свае энергетычныя праблемы з яе дапамогай. Перад пускам БелАЭС, прызначаным на 2018 год, узгадаем пра тыя станцыі, што ўжо завяршаюць свой жыццёвы цыкл. Возьмем найбліжэйшыя да Астраўца АЭС – Ігналінскую, Чарнобыльскую і Балтыйскую. А ў дадатак – тую, што атамнай станцыяй так і не стала.

Гродзенская плошча 2006 года. Частка ІІ. 18 красавіка, скокі пад бульдозер і як усё вырашыла “тэлефоннае права”

|

Дзесяць гадоў таму, 18 красавіка 2006 года, некалькі мінскіх і гродзенскіх хлопцаў і дзяўчат спынілі разбурэнне падмуркаў палаца Радзівілаў на Савецкай плошчы, прымусіўшчы праекціроўшчыкаў перарабіць выхад з падземнага перахода, які будаваўся на плошчы з лета 2005 г. Працягваем расказ пра падзеі тых дзён.

“Ніва-Белкард” прайграла на старце сезона, але паказала характар

|

У нядзелю ў Гродне стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе сярод жаночых каманд. У гэтым годзе, як і на працягу апошніх гадоў, Гарадзеншчыну прадстаўляе “Ніва-Белкард”. У першым туры нашы дзяўчаты прайгралі “Надзеі-Днепр” з лікам 0:4.