Моцны вецер і дажджы: надвор’е ў Гродне на тыдзень
На гэтым тыдні ў Гродне будзе воблачна з праясненнямі. У другой палове тыдня пройдуць дажджы, магчымыя навальніцы. У ранішнія гадзіны прагназуецца слабы туман, днём — кароткачасовыя дажджы.
На гэтым тыдні ў Гродне будзе воблачна з праясненнямі. У другой палове тыдня пройдуць дажджы, магчымыя навальніцы. У ранішнія гадзіны прагназуецца слабы туман, днём — кароткачасовыя дажджы.
“Яравы кубак” КВЗ сярод студэнтаў з аграрных ВНУ Беларусі адбудзецца ў Гродне 21 красавіка ў 18.00 у моладзевым цэнтры “Гродна”. У спаборніцтвах вясёлых і знаходлівых возьмуць удзел каманды КВЗ Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Працягам свята гумарц будзе танцавальная вечарына.
Ва ўрочышчы Забалаць пад Гродна 16-17 красавіка прайшоў чарговы этап Кубка свету. Паўсотні прафесійных спартоўцаў і аматараў правялі гэтыя выходныя ў полі на землях СПК “Путрышкі”.
Прадэманстраваўшы выдатную гульню ў абароне, “Варвары” здолелі ў першым матчы чэмпіянату абыграць мiнскіх “Паганцаў”.
На мінскім канцэрце The Prodigy, які адбыўся 13 красавіка, ажыццявілася мара 27-гадовага гарадзенца Сяргея, які змог асабіста сустрэцца са сваімі кумірамі. Перад самым канцэртам музыкі вылучылі хлопца з натоўпу і ацанілі яго татуіроўкі, а таксама сфатаграфаваліся з ім на памяць.
Гродзенскія байкеры ў суботу, 16 красавіка, традыцыйна праехалі праз горад, каб разам адсвяткаваць адкрыццё сезона.
У творчай прасторы ДОМ 46 набіраюць групу ў лабараторыю па творчасці Данііла Хармса. Тут чакаюць людзей, гатовых паспрабаваць сябе ў тэатры ды паглыбіцца ў прафесію акцёра. Каманда прафесіяналаў дапаможа ім стварыць свой спектакль.
Творчая сустрэча мінскага музыканта і “амаль мясцовага” барда з Украіны прайшла 15 красавіка ў гарадзенскім ДОМе 46. Паслухаць музыкантаў прыйшлі сябры і знаёмыя, ад чаго выступ зрабіўся ўтульным і цёплым.
Дзесяць гадоў таму, 18 красавіка 2006 года, некалькі мінскіх і гродзенскіх хлопцаў і дзяўчат спынілі разбурэнне падмуркаў палаца Радзівілаў на Савецкай плошчы, прымусіўшы праекціроўшчыкаў перарабіць выхад з падземнага перахода, які будаваўся на плошчы з лета 2005 г. Узгадваем, як тое было.
Курсы беларускай мовы “Мова Нанова” запрашаюць 18 красавіка на чарговыя заняткі, тэмай якіх будзе “Творчасць”. Галоўным госцем стане беларускі рэпер Vinsent (Зміцер Папко).