Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

|

Афіцыйная версія пра вызваленне Гародні ад немцаў у ліпені 1944 г. моцна адрозніваецца ад рэальнасці. Разам з гісторыкам Дзмітрыем Люцікам выясняем, чаму Чырвоная армія затрымалася на Нёмане? Чаму немцы так упарта біліся за Гародню? Як сталася, што з гісторыі выпалі цэлыя савецкія часткі, палеглыя ў бітве за горад у ліпені 1944 г.

“Горадня-Кракаў”. Цягнік нашай роспачы

|

Кожны гарадзенец калі сам не ездзіў “спіртавозам” да Кузніцы, то прынамсі бачыў ганебны забег на гарадзенскім вакзале: ад будынку да польскага цягніка. Мужчыны, што памацней, канцэнтруюцца ў “адстойніку” бліжэй да дзвярэй, каб калі яны адчыняцца, рвануць да светлай шэнгенскай будучыні з перакупшчыкамі беларускіх цыгарэтаў, са зніжкамі ў супермаркетах і “ватамі”. Піша рэдактар belsat.eu Зміцер Ягораў.

Закінутую сядзібу ў Кашубінцах, якой пагражаў знос, набылі з аўкцыёна

|

Уласнік драўлянай сядзібы ХІХ стагоддзя – Агракамбінат “Скідзельскі” – збіраўся зносіць дом, але ўмяшанне гісторыкаў прымусіла выставіць аб’ект на аўкцыён. Некалькі разоў яго не ўдавалася прадаць, але 12 жніўня былы панскі маёнтак атрымаў новага гаспадара, піша belsat.eu.

З інваліднага вазку на круты хэндбайк: адзін дзень нязломнага Сашы Аўдзевіча з Ліды

|

Праз любоў да экстрыму стаў інвалідам, але не страціў любоў да жыцця.


Загадкі беларускай гісторыі: Дзярэчын. Ад славы да забыцця

|

124 старонкі займаў спіс нарабаваных расейцамі скарбаў палацу ў Дзярэчыне. Цар Мікалай I асабіста адбіраў для сябе сапегаўскія рэчы. А ў Сапегаў была самая вялікая калекцыя жывапісу ва Усходняй Еўропе. Дзе ў Расеі захоўваюцца карціны з Дзярэчына? За што расейцы канфіскавалі ў Сапегаў Дзярэчын?

Загадкі беларускай гісторыі: Тарнова. Ад маёнтка да камуны

|

Тарноўскі маёнтак перажыў лёс шматлікіх падобных у гістарычнай Літве. Добраўпарадкаваны пакаленнямі тутэйшых уладальнікаў быў гвалтам перададзены заваёўніку – расейскаму палкоўніку. Але якраз ён і збудаваў архітэктурны комплекс – палац у стылі неарэнесансу.

Загадкі беларускай гісторыі: Стары замак у Гродне

|

Калі першыя людзі прыйшлі на ўзгорак над Нёмнам, дзе цяпер стаіць «Стары замак»? Калі гісторыкі прызналі, што цэнтр гарадзенскага княства, Горадня XII ст., знаходзілася тут, на Нёман а не на Палессі? Калі і чаму «Верхні замак» стаў «Старым»? Чаму дзве цэрквы, адкрытыя археолагамі, названыя «Верхняя» і «Ніжняя»? Як аднаўляць «Стары замак» у Горадні? Чаму замку пагражае будучыня макету-лялькі?

На Астравецкай АЭС абрынуліся стойкі будучага будынку ядравага абслугоўвання

|

Як стала вядома belsat.eu ад рабочага адной з пінскіх арганізацыяў, што бярэ ўдзел у будаўніцтве электрастанцыі, здарэнне мела месца ў сярэдзіне красавіка.

Загадкі беларускай гісторыі: тры абліччы Фары Вітаўта

|

У цэнтры Горадні больш паўстагоддзя таму ўзнік сквер. Менавіта там дзе па ўсіх законах горадабудаўніцтва павінна быць самая шчыльная забудова. На гэтым месцы калісьці стаяў каталіцкі храм, вядомы пад назваю “Фара Вітаўта”, а таксама як праваслаўны Сафійскі сабор.

Загадкі беларускай гісторыі: Гродна – апошняя крэпасць Расейскай імперыі

|

Чаму расейцы прыклалі столькі намаганняў для пабудовы Гарадзенскае крэпасці, але практычна яе не баранілі ў Першую сусветную? “Белсат” выбіраецца на гарадзенскія фарты.