На Августовском канале планируется ввести безвизовый режим для туристов

|

Міністр спорту і турызму лічыць, што турыстычны прадукт, які прапануе сёння Аўгустоўскі канал, адпавядае патрабаванням, што прад’яўляюцца да падобных курортаў у свеце. “У нас ёсць добры патэнцыял, трэба толькі дадаць у плане арганізацыйных момантаў. У цэлым тут ужо створана неабходная інфраструктура – ад велатурызму да байдарак і пешых маршрутаў”, – лічыць ён. Аляксандр Шамко звярнуў увагу, што рашэнне аб бязвізавым наведванні Аўгустоўскага канала прынясе эканамічны эфект. “Увядзенне бязвізавага рэжыму на Аўгустоўскім канале ўпісваецца ў тыя задачы, якія трэба сёння вырашаць турыстычнай галіне. Змякчэнне візавых патрабаванняў, безумоўна, будзе спрыяць развіццю турыстычных патокаў”, – сказаў міністр спорту і турызму.

 

1 мая адчыняецца памежны пераход у Польшчу на Аўгустоўскім канале

 

Чыноўнікі з Гродна і Аўгустова абмеркавалі магчымасці атрымання еўрапейскіх грантаў і перспектывы бязвізавага турызму

 

Міжнародная кірмаш турысцкіх паслуг “Адпачынак- 2016” праходзіць у Мінску з 6 па 9 красавіка. Прадстаўлена больш за 150 экспанентаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Балгарыі, Славакіі, Польшчы, Грузіі, Украіны, Турцыі, Грэцыі, Сербіі, Кубы. Тэматыка выставы – падарожжа (сезонны адпачынак, дзіцячы адпачынак, круізы), экскурсійныя праграмы, транспартныя паслугі, страхаванне ў турызме, санаторыі, пансіянаты, гасцінічны сэрвіс і інш. У час кірмашу пройдзе больш за 30 тэматычных мерапрыемстваў.