З Мілашам Голанем не працягнулі супрацоўніцтва

|

За сезон працы, пры Голане, гарадзенскія хакеісты сталі чацвёртымі ў рэгулярным чэмпіянаце Беларусі.  У паўфінале плей-оф яны саступілі “Юнацтву” (1:4). А задачай, што ставіла кіраўніцтва  “Нёмана” перад трэнерам, была  барацьба за медалі.

Сам спецыяліст не лічыць сваю працу ў гарадзенскім клубе правальнай. Мiлаш Голань не раз заяўляў, што ў Гродна яму падабаецца і ён гатовы быў працаваць хоць пяць гадоў. 

Яшчэ раней спецыяліст пракаментаваў сваю працу:  “Сам сезон ацэньваю вельмі добра. Складаны для нас год з самага пачатку. Але ў выніку да каманды няма прэтэнзій: хлопцы паказалі максімум. Гулялі на мяжы магчымасцяў. Так, у некаторых момантах, пра гэта ўжо казаў на прэс-канферэнцыі пасля паўфіналу, не хапала майстэрства, аднак у цэлым я задаволены“.

Па чутках, на пасаду новага галоўнага трэнера гарадзенскай каманды прэтэндуюць Васіль Спірыдонаў і Сяргей Пушкоў.