Гарадзенцы прапанавалі новаму жыхару заапарка больш за 100 варыянтаў імя

|

 

 

З Новым годам малпы! Паглядзіце на малпачак з заапарку Гродна

 

Пакуль што малады прыгажун знаходзіцца на каранціне, але ўжо актыўна асвойваецца на новай тэрыторыі. Службовы пакой, дзе яму дазваляюць гарэзіць на волі, не менш цікавы, чым джунглі, а сушаная шыпшына аказалася для лапундзера любімым ласункам.

 

 

Хлопчык відавочна пасябраваў з дырэктарам заапарка, Алегам Жданкіным, ветэрынарны фельчар Міраслава Валюк таксама змагла знайсці з ім агульную мову. Увогуле, характар новага гарадзенца падаецца сяброўскім і гарэзлівым.

 

 

Гараджане актыўна ўключыліся ў выбар імя імя для новага гадаванца. Толькі за суботу 27 лютага яны запоўнілі і кінулі ў скрынку прапановаў больш за 100 адмысловых цыдулак,. У нядзелю наведвальнікі таксама дапісваюць свае ідэі.

 

 

Няпросты выбар малпачка зробіць сама, выцягнуўшы адну з паперак ужо ў панядзелак 29 лютага. Аўтар імені атрымае ў падарунак бясплатны абанемент для наведвання заапарка цягам года.

 

Здымкі аўтаркі