Неба выбрала іх, а яны выбралі Гродна: аднавілася традыцыя авіяцыйных фестываляў
Пасля шматгадовага перапынку ў Гродне зноў сабраліся аматары авіацыі. Адкрыты беларускі фестываль “Неба выбрала нас” пачаўся 27 чэрвеня на аэрадроме Караліно ля Юбілейнага возера. Гледачы пабачылі авіашоў з удзелам разнастайных лятайных апаратаў і паказальныя скокі з парашутамі.