У Іўі дзяўчаты-падлеткі разам з прафесіяналамі вучыліся быць журналісткамі і працаваць у музеі
У Іўі 7 ліпеня адбылася сустрэча дзяўчынак-падлеткаў з ментарамі – прафесіяналамі ў галіне журналістыкі і мастацтва. Каб натхніць дзяўчат с невялікага горада на самаразвіццё і адукацыю, журналістка Ганна Бонд і супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Мікіта Моніч правялі майстар-класы, дзе дзяўчаты пастрабавалі сябе ў якасці рэпарцёраў і музейшчыкаў. Акцыя ў Іўі ладзілася Фондам ААН у галіне народанасельніцтва Беларусі (ЮНФПА) ў межах кампаніі “Дзяўчаты-падлеткі – пакаленне Мэтаў устойлівага развіцця 2015-2030”.
У летніку пад Гродна пачалася змена дла асаблівых дзяцей і іх бацькоў
Дзевяць дзён, з 22 да 31 жніўня, у летніцу “Зорька” на Юбілейным возеры праходзіць змена. Сюды запрасілі сем’і, што выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, а таксама дзяцей з сем’яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. Праводзіць летнік Гродзенскае аддзяленне Чырвонага Крыжа, фінансавую падтрымку ў арганізацыі аказалі калегі з Японіі і Міжнародная федэрацыя Чырвонага Крыжа.