Дзень нараджэння ААН у Гродне адсвяткавалі вялікім канцэртам
З нагоды 70-х угодкаў утварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 24 кастрычніка ў Гродне адбыўся святочны канцэрт, якім гарадзенцы разам з прадстаўнікамі арганізацыі адзначылі юбілей.
З нагоды 70-х угодкаў утварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 24 кастрычніка ў Гродне адбыўся святочны канцэрт, якім гарадзенцы разам з прадстаўнікамі арганізацыі адзначылі юбілей.
Прадпрыемста “Тайфун”, што прадукуе будаўнічыя сумесі, ведае хіба кожны, хто апошнім часам рамантаваў ці будаваў жытло. Да шпатлёвак, клею і штукатурак нядаўна далучылася новая вытворчасць – гнуткая чарапіца ды іншыя ізаляцыйныя матэр’ялы. Мы зазірнулі на прадпрыемства, каб пазнаёміцца з асновамі яго дзейнасці і людзьмі, што там працуюць.
Гдыня – горад малады і сучасны. Гісторыі за плячыма – блізка да 90 гадоў, таму тут не пабачыш замкаў ці гістарычных кварталаў. Але ёсць тое, што робіць месца прыцягальным і непаўторным. Гэта мора і людзі.
Пастаноўка рэжысёра Мікалая Андрэева, прэм’ера каторай адбылася ў 1990 годзе, мае шчаслівы лёс – ёй спадарожнічае нязменны поспех на роднай сцэне і фестывальныя ўзнагароды. За час сцэнічнага жыцця спектакль стаў візітоўкай не толькі тэатра, але і горада. Напярэдадні 25-гадовага юбілея спектакля “Твой стыль” склаў невялікую рэтраспектыву гарадзенскіх “Тутэйшых”.
Юбілейны спектакль “Тутэйшыя” адыгралі артысты Гродзенскага тэатра лялек 2 снежня. Як звычайна – на самым высокім узроўні. Як звычайна – у зале ніводнага вольнага месца. Як звычайна – надзвычай натхнёна і пераканаўча.
У Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю, 3 снежня, у Гродне распачалі акцыю “Падай руку дапамогі!”. 70 чалавек з паднятымі ўгару блакітнымі карткамі ўтваралі разам “гарачае сэрца” – лагатып хоспіса, каб зрабіць яго здымак з вышыні птушынага палёту.
Прэм’ерны паказ мюзікла “Я-Мы”, што падрыхтавалі выхаванцы Гарадзенскага дзіцячага хоспіса разам са студэнтамі-валанцёрамі, адбыўся 5 снежня ў лютэранскай кірсе. Артысты прымеркавалі яго адразу да двух дат – Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю (3 снежня) і Дня валанцёра (5 снежня). Таксама мюзікл адкрыў шэраг трацыдыйных зімовых імпрэзаў хоспіса – “Цуд калядны”, што праводзяцца ўжо пяць гадоў.
Адразу тры мерапрыемтвы з экалігічнай тэматыкай прайшлі ў прыхадскім доме Каложскай царквы 6 снежня. Вернікі абмеркавалі з экспертамі пытанні экалагічнай падрыхтоўкі да Калядаў, дапамаглі дзецям расфарбаваць эка-торбы і усе разам адкрылі жывы куток. Мерапрыемствы праходзілі ў межах беларуска-нямецкага супрацоўніцтва пры падтрымцы Евангелістскай царквы Германіі ў межах акцыі “Надзея для Усходняй Еўропы”.
Прадстаўнікі больш чым двух дзесяткаў беларускіх і польскіх гарадоў сустрэнуцца 18 снежня ў Гродне на форуме гарадаў-пабрацімаў, паведамляе БЕЛТА.
Шлях да шчасця ідзе проста па трасе М-6. У пэўным месцы трэба збочыць, праехаць лесам, абмінуць вёску, школу, касцёл. Яшчэ адзін паварот і вось яно, месца, дзе жыхары адчуваюць сябе шчаслівымі. Год таму Лена Майсюк і Даша Іманава набылі дом на ўскрайку вёскі, а сёлета вясной туды пераехалі. Каб зразумець, як былыя гараджанкі радзяць з вясковым жыццём і паверыць, што шчасце тут ёсць, дастаткова правесці дзень у іх кампаніі.