Ад чаго трэба абараніць дзяцей і як гэта зрабіць? Дарослыя пытанні ў дзень дзіцячага свята
Імпрэзы, прымеркаваныя да дня абароны дзяцей, у Гродне распачаліся 29 мая – са свята, што падрыхтаваў Тэатр лялек. Пакуль дзяці бавіліся з піратамі, рыхтавалі да марскога падарожжа папяровыя караблікі і глядзелі спектакль, “Твой стыль” пацікавіўся ў дарослых: ад чаго сёння трэба абараніць дзяцей і як гэта зрабіць найлепшым чынам?