Грог, імбірны чай, зёлкавая гарбата: смакуем зімовыя напоі ў гарадзенскіх кавярнях

|

На вуліцы можа быць па-зімоваму холадна ці не па-зімоваму бясснежна, але традыцыйныя гарачыя напоі дапамогуць дамаляваць у свядомасці карцінку ідэальнай зімы. Зімовыя смакі мы шукалі ў гарадзенскіх кавярнях. Умова была адна – адсутнасць алкаголю ў складзе. 

У Парыжы дамовіліся не падвышаць градус. Інтэрв’ю з удзельніцай кліматычнага саміту Настай Бекіш

Глабальнае пацяпленне стала тэмай, у якой намагаюцца разбірацца ўсе. Змены ў клімаце заўважныя не толькі звычайным людзям, іх наяўнасць пацвярджаюць і эксперты. Каб спыніць гэты працэс прымаюцца міжнародныя рэгуляцыйныя дакументы. Але як гэта тычыцца нашага штодзённага жыцця? Ці паўплывае Парыжская дамова на працу гарадзенскага “Азота”? І як кожны асобны чалавек можа змагацца з глабальным пацяпленнем?

Перадсвяточныя зніжкі ў Беластоку: аглядаем прапановы і збіраемся “на закупы”

|

Напярэдадні святаў многія заклапочаныя пошукам падарункаў для сваіх  блізкіх. І хаця мясцовыя крамы і рынкі  прапануюць свае перадсвяточныя акцыі, паездкі  на распродажы ў Беласток не трацяць сваёй папулярнасці. У аглядзе  “Твайго стылю”  можна знайсці абзор рэкламных “газетак” некаторых папулярных крамаў і карысную інфармацыю пра дарогу, чэргі на мяжы і мытныя нормы бяспошліннага ўвозу тавараў. 

“Залаты” топ-12 пажаданняў на новы год: што студэнты Універсітэту Залатога Веку зычаць гарадзенцам

Аднымі з першых у горадзе адзначылі Каляды і Новы год студэнты “Універсітэту Залатога Веку”. 16 студзеня яны сабраліся, каб сустрэцца са Святым Мікалаем, матухнай-Зімой і калядоўшчыкамі, паспяваць і патанцаваць разам. “Твой стыль” перадае гарадзенцам святочныя віншаванні ад “залатых” студэнтаў. Пажаданняў роўна 12, каб хапіла на кожны месяц новага года.

Сабраць робата, стварыць ветрагенератар і напісаць музыку можна ў мульціцэнтры “Совушка” ў Гродне

|

Звычайнае савяня могло б з’явіцца ў горадзе хіба ў заапарку. Але гэта “Совушка” незвычыйная і размясцілася яна ў дзіцячым філіяле Гродзенскай абласной бібліятэкі. Гэта мульціцэнтр  – інтэрактыўная адукацыйная пляцоўка навукі і тэхналогій, якая адкрылася 17 снежня.

Гарадзенскія танцы з пахам яблыкаў: вечарыны ў замкавым садзе набываюць папулярнасць

У садочку, у цянёчку сабраліся гарадзенцы, што любяць кніжкі і гульні а таксама не цураюцца патанчыць  пад гармонік вольнаю гадзінкаю.

 

Яблыневы сад ля Новага Замка  створаны нібыта адмыслова для такіх сустрэч. У зацені дрэваў знайшлося месца для аматараў скаратаць спякотны полудзень з кніжкаю.

 


 

Працаўнікі бібліятэкі імя Карскага  размясцілі кніжкі тэматычна: на дыванку месцілася гістарычная літаратура, паводдаль –  новыя часопісы, на лаве – гумарыстычная падборка. Ніводная з кніжных пляцовак  не засталося пустой. Нехта з чытачоў стала абаснаваўся пры адным месцы, іншыя пераходзілі ад аднаго да другога, выбіраючы чытво, адпаведнае моманту. А пераходзячы ад яблыні да яблыні можна было паглядзець “фотасушку” з гістарычных здымкаў.

Аматары настолак мелі шанец пабавіцца  знаёмымі і новымі гульнямі ад крамы “Кубік”. Тыя, што не стаміліся за тыдзень думаць лагічна, маглі паглыбіцца ў альтэрнатыўную рэальнасць, дзе умовы ствараюцца картамі, і малюнкі на кавалачках паперы азначаюць для гульцоў шмат больш, чым для звычайных людзей.

 

Для тых, хто хацеў бы пагуляць асоба на напружваючыся, былі прадастаўлены (ну проста як у звыклай показцы) драўляныя цацкі і дзіцячыя гульні. Пры ўсёй  прастаце забавы на захаванне  балансу – выдатны спосаб  супакоіцца, засяродзіцца і забыцца на мітусню паўсядзённасці.

 


 

Галоўная падзея сустрэчы, танцы пад гармонік, распачаліся з таго, што Антось з Настаю нагадалі прысутным  “выхады” і “каленцы” пабытовых народных танцаў. Папутна танцоры высветлілі, што мабыць, “Кракавяк” мае паходжанне ад Кракава, а “Падыспань” мог мець карані нават у Гішпаніі.

 


 

Сюрпрызам танцавальнага вечара сталі заручыны маладой пары. Напярэдадні вяселля яны вырашылі засведчыць вернасць адно аднаму  пад яблынямі над Нёманам, і такім чынам паведаміць пра будучае  вяселле сябрам. Беларусачка Наста і Хендрык з Нямеччыны паабяцалі прысутным шанаваць не толькі каханне, але і традыцыі продкаў. А таксама – перадаваць павагу да гісторыі сваіх народаў нашчадкам.

 


 

Традыцыйны вясельны вальсок з параю маладых у цэнтры кола, замацаваў іх заручыны, а госці пажадалі маладзенам савету і любові.

 

Але хіба найгалоўнейшае, што рабіла вечарыну адметнай, апісаць ці зафіксаваць асобна амаль немагчыма. Гэта тая прыязная атмасфера, што ўдалося стварыць у зацішку старажытных сценаў Новага Замка, на стромкім беразе Нёмана ў зацені яблыневага саду.

 

Сустрэчы пад яблынямі, насамрэч, сталі падзеяй гэтага лета і сапраўдным упрыгожаннем Гродна. Тут адчуваецца непаўторная атмасфера сапраўднай беларускасці і суседскай прыязнасці, што ўжо стала забывацца ва ўмовах урбанізаванага грамадства і каменных джунглях шматпавярховікаў.

 

Тут можна на ўласныя вочы пабачыць, што дух беларускасці адраждаецца, як прабіваецца скрозь асфальт маладая трава. 

 

 

Здымкі і відэа Ірыны Новік


Чытай таксама: Гарадзенцы чыталі і танчылі каля Новага Замку

                            Гарадзенцы вучыліся таньчыць у стылі этна  


                            Гарадзенцы станцуюць польку на 50 пар 





Россыпы і самародкі: cуботні ранак на вуліцы Савецкай (Шмат фота)

| Без катэгорыі

Вуліца Савецкая ў Гродне – менавіта тое месца, дзе можна пабачыць і набыць вырабы мясцовых майстроў-рамеснікаў і мастакаў. А суботні ранак спякопнага лета – адмысловы час для прыемнага шпацыру. 

“Гарадзенская лялька” з “Адданым сэрцам”: майстры зладзілі продаж цацак на карысць бяздомных жывёлаў

|

Майстры клуба “Гарадзенская лялька”   арганізавалі дабрачынную выставу-продаж цацак уласнаручнага вырабу на карысць арганізацыі “Преданное сердце”, што займаецца дапамогай бяздомным жывёлам.

Сто антычных цудаў можна пабачыць у Гродне

|

Выставу, што складаецца з сотні унікальных антычных прадметаў, кожны з каторых мае права называцца цудам, адкрылі 13 жніўня ў Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі. Усе экспанаты прадстаўлены прыватным калекцыянерам, каторы пажадаў захаваць інкогніта. 

Кава ці … кава? Замаўляем амерыкана ў гарадзенскіх кавярнях

|

Выраз “выйсці на каву” устойліва звязаны з магчымасцю правесці час у прыемным месцы і добрай кампаніі. І калі выбар “з кім” варта рабіць прыватна і самастойна, то пытанне “дзе” ёсць сэнс абмяркоўваць больш шырока. Прапануем да вашай увагі кава-тэст некаторых гарадзенскіх месцаў адпачынку. Гэтым разам абмяркуем асаблівасці кавы амерыкана і тое, якім чынам падаюць яе гарадзенцам.