Гарадзенцы станцуюць польку на 50 пар

|

Чарговыя заняткі курсаў  ператворацца ў сапраўдную танцавальную этнавечарыну.

 

На заняткі завітаюць госці з Мінска — традыцыйны музычны калектыў побытавых танцаў — капэла «На таку».

 

Удзельнікі курсаў змогуць пазнаёміцца з вялікай колькасцю беларускіх танцаў, даведацца аб іх паходжанні і рэгіянальнай разнастайнасці.

 

Арганізатары курсаў абяцаюць ператварыць сустрэчу ў сапраўдную танцавальную вечарыну, на якой кожны зможа навучыцца танчыць больш як дзесятак танцаў.

 

Галоўнай цікавосткай заняткаў мае стаць беларуская полька, якую, па задуме арганізатараў, станчаць пяцьдзесят параў.

 

У сувязі з гэтым арганізатары курсаў запрашаюць гарадзенцаў прыйсці на заняткі разам са сваімі сябрамі, каб падтрымаць такую ўнікальную імпрэзу.

 

Заняткі па тэме “Танцы” пачнуцца 11 траўня па адрасу вул. Будзённага 48а а 19-й гадзене у кабінеце №63.

 

А ў 20.00 распачнецца танцавальная этнавечарына, якая адбудзецца ўзалі №100 ва ўнутраным дворыку будынка.